Агенцтва прааналізавала магчымыя крокі, якія можа зрабіць адміністрацыя Джо Байдэна на фоне цяперашняга абвастрэньня расейска-ўкраінскага канфлікту. Як гаворыцца ў публікацыі, Вашынгтон будзе стаяць перад няпростай задачай — з аднаго боку, пераканаць Украіну пайсьці на шэраг саступак на Данбасе, з другога — зрабіць так, каб гэта не выглядала перамогай Уладзіміра Пуціна.
Па словах былога амбасадара ЗША ў Кіеве Стывэна Пайфэра, рэгіёнам Данбасу, у прыватнасьці, можа быць прапанавана самакіраваньне ў сфэры аховы здароўя, адукацыі і праваахоўных органаў. Пайфэр падкрэсьліў, што Вашынгтон ня будзе падштурхоўваць Украіну да крокаў, «якія паставяць пад пагрозу яе сувэрэнітэт або здольнасьць нацыянальнага ўраду прымаць рашэньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Байдэн: Ідэя адпраўкі войскаў ЗША для абароны Ўкраіны ў выпадку расейскага ўварваньня «цяпер не разглядаецца»Па дадзеных крыніцы AP, Украіна гатовая ўлічыць у заканадаўстве моўныя і культурныя асаблівасьці рэгіёнаў Данбасу, але катэгарычна супраць таго, каб яны мелі права вэта на прыняцьце агульнанацыянальных рашэньняў.
Наданьне «асобным раёнам Данецкай і Луганскай абласьцей» нейкага асаблівага статусу ў складзе Ўкраіны прадугледжана Менскімі пагадненьнямі, падпісанымі яшчэ ў 2015 годзе. Яны, аднак, практычна не выконваюцца. ЗША не зьяўляюцца ўдзельнікам пагадненьняў, хоць і заяўляюць пра іх падтрымку.
Як гаворыцца ў публікацыі AP, Байдэну таксама давядзецца прадэманстраваць далікатны падыход да пытаньня аб уступленьні Ўкраіны ў NATO. ЗША і іх саюзьнікі адкідаюць патрабаваньні Расеі наконт адмовы прымаць Украіну ў Паўночнаатлянтычны альянс. Аднак, паводле крыніцаў, высокапастаўлены прадстаўнік Дзярждэпартамэнту нядаўна даў Кіеву зразумець, што ў бліжэйшыя 10 гадоў прыняцьця краіны ў NATO чакаць ня варта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Цана ўварваньня. Амэрыканская рэакцыя на размову Байдэна і ПуцінаАдмова ад прыняцьця Ўкраіны ў NATO — адна з так званых чырвоных ліній, пра якія нядаўна казаў Пуцін. Ён таксама настойваў на тым, каб ва Ўкраіне не разьмяшчаліся замежныя вайскоўцы і вайсковая інфраструктура. Гэтай рыторыкай суправаджалася нарошчваньне групоўкі расейскіх войскаў ля межаў з Украінай, якое на Захадзе і ў Кіеве палічылі падрыхтоўкай да магчымага ўварваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чуткі пра расейскае ўварваньне: Што кажуць украінскія вайскоўцы на Данбасе- 7 сьнежня падчас відэасаміту прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Ўкраіна стала галоўнай тэмай для абмеркаваньня. Байдэн, як прызналі абодва бакі, папярэдзіў Маскву, што збройная эскаляцыя абернецца для Расеі новымі жорсткімі санкцыямі. У той жа час бакі дамовіліся працягнуць бліжэйшым часам абмеркаваньне сытуацыі на ўзроўні высокапастаўленых прадстаўнікоў дзьвюх краінаў. Абмяркоўвацца будуць і расейскія патрабаваньні «гарантый бясьпекі».
- 9 сьнежня чакаецца тэлефонная размова Байдэна з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Затым прэзыдэнт ЗША паразмаўляе зь лідэрамі 9 краінаў-членаў NATO, разьмешчаных у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Ён таксама ў апошні тыдзень неаднаразова размаўляў зь лідэрамі Нямеччыны, Францыі, Італіі і Брытаніі.
- Як заявіў Байдэн напярэдадні, у пятніцу 10 сьнежня могуць быць вядомыя дадатковыя падрабязнасьці пра магчымыя перамовы з удзелам ЗША, іх саюзьнікаў і Расеі. У Крамлі ў чацьвер заявілі, што фармат гэтых перамоваў пакуль ня вызначаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Саміт Байдэн-Пуцін і контрасанкцыі Менску. Дыскусія экспэртаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пуцін: Расею непакоіць магчымасьць прыняцьця Ўкраіны ў NATO