Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн: Ідэя адпраўкі войскаў ЗША для абароны Ўкраіны ў выпадку расейскага ўварваньня «цяпер не разглядаецца»


Джо Байдэн

Магчымасьць адпраўкі амэрыканскіх войскаў для абароны Ўкраіны ў выпадку расейскага ўварваньня цяпер не разглядаецца, бо гэтая краіна не зьяўляецца дзяржавай-чальцом NATO, заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

«Ідэя таго, што Злучаныя Штаты будуць у аднабаковым парадку выкарыстоўваць сілу, каб супрацьстаяць расейскаму ўварваньню ва Ўкраіну, цяпер не разглядаецца. У нас ёсьць маральнае абавязаньне і юрыдычнае абавязаньне перад нашымі саюзьнікамі па NATO, у адпаведнасьці зь пятым артыкулам дамовы. Але гэтае абавязаньне не распаўсюджваецца на Украіну», — заявіў Байдэн, адказваючы ў сераду на пытаньні журналістаў каля Белага дома.

Байдэн закрануў і сваю дзьвюхгадзінную відэаразмову з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, якая адбылася напярэдадні. Па словах прэзыдэнта ЗША, ён даў ясна зразумець Пуціну, што калі Расея пачне апэрацыю супраць Украіны, яна сутыкнецца з такімі эканамічнымі наступствамі, якіх не было раней. І, як падкрэсьліў Байдэн, ён упэўнены, што Пуцін «успрыняў гэтае пасланьне».

Пуцін у сераду таксама пракамэнтаваў гутарку з Байдэнам, згадаўшы, сярод іншага, занепакоенасьць Масквы пэрспэктывай магчымага прыняцьця Ўкраіны ў Паўночнаатлянтычны альянс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG