У Менску пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні блогера Эдуарда Пальчыса. Паводле СМІ, сьведкам на судзе будзе Раман Пратасевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пачаўся закрыты суд над блогерам Пальчысам. Яму пагражае да 12 гадоў турмыПачынаючы ад 1 сьнежня больш як у двух дзясяткаў валянтэраў Праваабарончага цэнтру «Вясна» адбыліся ператрусы. Многіх затрымалі, дапыталі, прымусілі даць падпіскі аб неразгалошваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна» заявіла пра атаку ўладаў на сваіх валянтэраўЭўрапейскі суд у правах чалавека пастанавіў, што мігранты ня могуць быць высланыя ў Беларусь, калі ўжо знаходзяцца на польскай тэрыторыі. Гэта вынікае з рашэньня, апублікаванага на сайце суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейскі суд у правах чалавека забараніў высылаць мігрантаў у Беларусь, калі яны ўжо трапілі ў ПольшчуАндрэя Кузьнечыка другі раз запар пасадзілі на 10 сутак арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фрылансэра Свабоды Андрэя Кузьнечыка пакаралі яшчэ 10 суткамі арышту, прэзыдэнт Радыё Свабода патрабуе яго вызваленьняСтала вядома, што Павал Белавус агулам правядзе за кратамі 28 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальніка Symbal.bу Белавуса арыштавалі яшчэ на 13 сутак. Стала вядома, што папярэдні раз яго судзілі за татуіроўку«Белавія» адключылі ад сыстэмаў, якія уніфікуюць фінансавыя і інфармацыйныя плыні, тым самым спрашчаючы працэдуру афармленьня і продажу авіяквіткоў як самімі кампаніямі, так і агентамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» адключылі ад міжнародных сыстэмаў узаемаразьлікаў для пасажырскіх і грузавых перавозак