Пуцін паабяцаў Макрону націснуць на Лукашэнку, Ціханоўская зьвярнулася да аўстрыйскіх кампаніяў. Найважнейшае за 21 лістапада

Эманюэль Макрон і Ўладзімір Пуцін, 2019 год. Архіўнае фота

Што варта ведаць пра падзеі 21 лістапада.

Міністар замежных справаў Францыі Жан-Іў Лё Дрыян заявіў, што Расеі давялося націснуць на Беларусь, каб пакласьці канец міграцыйнаму крызісу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Францускі міністар: «Пуцін паабяцаў Макрону націснуць на Лукашэнку»

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі лічыць, што цяперашні міграцыйны крызіс можа быць «толькі прэлюдыяй да нечага значна горшага».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менск заяўляе пра паляпшэньне кантактаў з польскімі памежнікамі, Варшава — пра «прэлюдыю да горшага»

Канфэрэнцыя «На шляху да шчаснай і бясьпечнай будучыні Беларусі», прызначаная на 22 лістапада, пераведзеная ў віртуальны фармат праз COVID-19.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Венская канфэрэнцыя па Беларусі пройдзе ў відэафармаце. Ціханоўская зьвярнулася да аўстрыйскіх кампаніяў

Дудар гурту Irdorath Зьміцер Шыманскі, асуджаны на 3 гады «хіміі», пакінуў Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджаны да «хіміі» музыка Зьміцер Шыманскі выехаў зь Беларусі

Дэлегацыя Сусьветнай арганізацыі здароўя сустрэлася зь мігрантамі на беларуска-польскай мяжы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэлегацыя САЗ прыбыла ў Беларусь для назіраньня за сытуацыяй зь мігрантамі