Прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту Нэд Прайс заявіў, што санкцыі «працягнуць прыцягваць рэжым Лукашэнкі да адказнасьці за яго пастаянныя напады на дэмакратыю, правы чалавека і міжнародныя нормы».
Прэс-сакратар Белага дому Джэн Псакі заявіла, што Злучаныя Штаты працуюць з Эўрапейскім Зьвязам і іншымі партнэрамі ў гэтым пытаньні.
«Мы па-ранейшаму заклікаем Расею непастрэдна выкарыстаць свой уплыў на рэжым Лукашэнкі, каб ён спыніў сваю жорсткую эксплюатацыю і прымус уразьлівых людзей», — сказала Псакі.
Мігранты ў «Брузгах» а 8:23 раніцы 16 лістапада
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Эўразьвяз пашырыў юрыдычныя рамкі прымяненьня санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі15 лістапада міністры замежных спраў краін Эўразьвязу пашырылі юрыдычныя рамкі санкцый супраць уладаў Беларусі, адказных за міграцыйны крызіс.
Цяпер ЭЗ зможа перасьледаваць фізычных і юрыдычных асобаў, якія арганізуюць або садзейнічаюць дзейнасьці рэжыму Лукашэнкі, што спрыяе незаконнаму перасячэньню вонкавых межаў ЭЗ.
«Сёньняшняе рашэньне адлюстроўвае рашучасьць Эўрапейскага Зьвязу супрацьстаяць інструмэнталізацыі мігрантаў у палітычных мэтах. Мы спыняем гэтую бесчалавечную і незаконную практыку. У той жа час мы працягваем падкрэсьліваць непрымальныя рэпрэсіі рэжыму супраць уласнага насельніцтва ў сябе дома, якія працягваюцца, і мы будзем рэагаваць адпаведным чынам», — заявіў у сувязі з прынятым сёньня Радай ЭЗ рашэньнем Жузэп Бурэль, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чаму Лукашэнка пайшоў на новае абвастрэньне на мяжы? Тры вэрсііГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Макрон і Пуцін пагадзіліся наконт дээскаляцыі «міграцыйнай напружанасьці», а Лукашэнка пагутарыў з Мэркель
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Экс-камандуючы войскамі ЗША ў Эўропе: Сытуацыя зь мігрантамі можа перарасьці ў баявыя сутыкненьні