Польскія памежнікі паведамілі, што са жніўня 2021 году спынілі 33200 спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. За ўвесь 2020 год такіх спроб было ўсяго 88. Адбыўся рост у 377 разоў.
Польскія памежнікі 11 лістапада зафіксавалі 223 спробы пераходу мяжы мігрантамі. Траіх затрымалі. 26 уцекачам выдалі пастановы на выезд з тэрыторыі Польшчы. Гэта значыць, што калі яны ня просяць прыстанішча ў Польшчы, іх вяртаюць на мяжу, паведаміла польская памежная служба.
У чацьвер каля 22-й гадзіны менскага часу беларускае войска з ужываньнем сілы спрабавала выпхнуць на польскі бок 35 чалаек. У большасьці гэта былі жанчыны і дзеці, паведаміў прэсавы сакратар падляскай паліцыі Томаш Крупа парталу Onet.pl.
Паводле прэсавага сакратара, беларускія вайскоўцы штурхалі мігрантаў у агароджу. Спробу парушэньня мяжы прадухілілі польскія памежнікі і салдаты.
Цяпер у тым месцы знаходзіцца група каля 200 чалавек, за якімі пільнуюць беларускія вайскоўцы, — сказаў прадстаўнік падляскай паліцыі.
Яшчэ адну групу — каля ста чалавек — вечарам у чацьвер выявілі зь беларускага боку мяжы каля памежнага пераходу Пясчатка. Яны не спрабавалі перайсьці мяжу.
Міністэрства абароны Польшчы апублікавала відэа, на якім відаць, як зь беларускага боку мяжы ўздоўж агароджы ў цемры хутка перамяшчаецца група мігрантаў. Міністэрства сьцьвярджае, што мігранты ішлі пад прымусам.
Падляская паліцыя апублікавала начное відэа, на якім бачна, як выглядае лягер мігрантаў уначы.
Беларускі памежны камітэт апублікаваў відэа, як выглядае лягер мігрантаў з вышыні.
У Латвіі 11 лістапада прадухілілі 17 спробаў пераходу мяжы па-за пунктамі пропуску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Белавія» заявіла, што спыняе перавозку грамадзян Іраку, Сырыі і Емэну на рэйсах з Турэччыны ў БеларусьГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Міграцыйны крызіс: прэзыдэнт Польшчы сустрэўся зь сілавікамі, якія ахоўваюць мяжу зь БеларусьсюГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Мігрантаў зьбіраюць у Менску і ў лясах і накіроўваюць да мяжы». Унутраная справаздача Эўракамісіі аб ролі Беларусі ў мігранцкім крызісе