Палітык Сьвятлана Ціханоўская, якая празь перасьлед уладаў ад жніўня 2020 году жыве ў выгнаньні ў Літве, пракамэнтавала падзеі каля пераходу «Брузгі — Кузьніца» на беларуска-польскай мяжы.
«Сёньня рэжым зладзіў беспрэцэдэнтную міжнародную правакацыю: сотні людзей, якія даверылі яму свае лёсы, рэжым выкінуў на мяжу з Польшчай у ачапленьні ўзброеных сілавікоў. Мы бачым гэтыя жахлівыя кадры і памятаем, што на мяжы ўжо гінулі мігранты. Нельга дапусьціць, каб чарговая правакацыя прывяла да эскаляцыі гвалту і новых ахвяр».
Ціханоўская ад імя свайго штабу заклікала людзей, якія могуць стаць ахвярамі міграцыйнага крызісу, ня верыць абяцаньням рэжыму, бо ён падманвае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вялікая калёна мігрантаў прыйшла да польскай мяжы ў суправаджэньні ўзброеных асоб. ВІДЭАТаксама, на думку Ціханоўскай, зараз неабходны рашучы адказ з боку Эўразьвязу, а ААН павінна разгледзець магчымасьць адправіць гуманітарную місію ў Беларусь.
«Памятайце: Лукашэнка асабіста нясе поўную адказнасьць за гэтыя атакі на Польшчу, Літву і Эўразьвяз. Гэта спроба помсты дэмакратычным краінам за падтрымку беларускага народу. Такім чынам ён спрабуе адцягнуць увагу іншых краін ад таго, што адбываецца ўнутры Беларусі. Але ўсё гэта — часткі аднаго і таго ж крызісу. І выкліканы ён выключна тым, што чалавек, які прайграў выбары, спрабуе ўтрымаць уладу гвалтам, пагрозамі бясьпецы ўсяго рэгіёну і міжнароднай гуманітарнай катастрофай. І наша агульная задача — спыніць яго», — дадала Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мігранцкі крызіс: Дональд Туск прапанаваў рэалізацыю 4-га артыкулу NATO. Што гэта значыцьНа гэты момант сотні мігрантаў знаходзяцца непасрэдна каля калючага дроту на мяжы з Польшчай. Урад Польшчы ўжо заявіў, што прыводзіць свае войскі ў поўную баявую гатоўнасьць.
За міграцыйны крызіс, які разгарэўся ўлетку 2020 году, на мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой загінулі сама меней 9 чалавек. Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў гібелі гэтых людзей. Сабрана нямала сьведчаньняў мігрантаў аб тым, што беларускія памежнікі б'юць іх і адбіраюць рэчы, прымушаючы нелегальна пераходзіць мяжу і парушаць законы краін ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мігранты пра беларускіх памежнікаў: «Яны білі ўсіх і паўтаралі: „Ідзіце ў Польшчу!“»