Вялікая калёна мігрантаў прыйшла да польскай мяжы ў суправаджэньні ўзброеных асоб. ВІДЭА

абноўлена
Мігранты на беларуска-польскай мяжы. 8 лістапада 2021 году.
Мігранты на беларуска-польскай мяжы. 8 лістапада 2021 году.

Раніцай 8 лістапада ў сацыяльных сетках зьявіліся відэа, якія сьведчаць аб тым, як буйная група мігрантаў рухаецца ў бок Польшчы ў раёне памежнага пераходу ля Брузгоў (Горадзенская вобласьць). Іх кантралююць узброеныя людзі ў вайсковай форме.

На відэа з памежжа відаць вялікую колькасьць мігрантаў, якія рушаць у польскі бок.

Калёна мігрантаў накіроўваецца да польскай мяжы.
Калёна мігрантаў накіроўваецца да польскай мяжы.

Міністэрства абароны Польшчы апублікавала фота з Брузгоў, зьнятае з вэрталёта.

На відэа з сацсетак відаць грузавікі для перавозкі асабовага складу зь зялёнымі нумарамі беларускіх памежных войскаў. Бачна таксама што суправаджаюць калёну салдаты з аўтаматамі і сабакамі, знакаў адрозненьня не відаць, магчыма гэта Ўнутраныя або Памежныя войскі.

Што кажуць улады Беларусі

Памежны камітэт Беларусі паведаміў з гэтай нагоды:

«На гэты момант шматлікая група ўцекачоў з рэчамі рухаецца ўздоўж трасы да мяжы з Польшчай. Памежная варта Польшчы неаднаразова рапартавала аб тым, як тысячамі выцясняе мігрантаў да мяжы зь Беларуссю. На падобны крок роспачы ўцекачоў падштурхнула абыякавасьць і бесчалавечнае стаўленьне польскіх уладаў.

Беларускім бокам прымаюцца неабходныя меры для забесьпячэньня бесьперабойнага функцыянаваньня каналаў міжнародных паведамленьняў, а таксама бясьпекі людзей, якія рухаюцца па аўтамагістралі».

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пасьля 14.30 выступіў з заявай, што іншаземцы, якія знаходзяцца паблізу мяжы з Польшчай, заяўляюць аб намеры трапіць на тэрыторыю сумежнай краіны і рэалізаваць сваё права на падачу прашэньняў аб прадастаўленьні статусу ўцекача ў ЭЗ:

«Усе гэтыя людзі, у тым ліку жанчыны і дзеці, не ўяўляюць пагрозы бясьпецы і не паводзяць сябе агрэсіўна. Яны самаарганізаваліся ў такую шматлікую групу, каб выключыць гвалтоўнае выцясьненьне польскім бокам, а таксама прыцягнуць увагу міжнароднай грамадзкасьці да дзеяньняў Польшчы ў частцы невыкананьня правоў чалавека».

Паводле ДПК, памежнікі дзейнічаюць у адпаведнасьці са становішчам, якое складваецца, і нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме, пры гэтым пропуск асоб і транспартных сродкаў праз міжнародныя пункты пропуску ажыцьцяўляецца ў штатным рэжыме.

Па стане на 11:30 узброеныя асобы зь беларускага боку перакрылі рух да памежнага пераходу. На онлайн-камэрах відаць, што каля самога пераходу нікога няма.

Рэакцыя ў Польшчы

Міністэрства абароны Польшчы паведаміла, што на мяжы дзяжураць больш за 12 тысяч салдат і што пераведзеныя ў рэжым чаканьня сілы тэрытарыяльнай абароны:

«Разам са службамі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі мы гатовыя абараняць польскую мяжу».

Гэтае здарэньне пракамэнтаваў віцэ-міністар замежных справаў Польшчы Пётар Ваўжык.

«Па той бок мяжы ёсьць ёсьць жаданьне выклікаць вялікі інцыдэнт, пажадана са стрэламі і сьмерцямі, — сказаў ён у эфіры Польскага радыё. Рыхтавалася вялікая правакацыя на мяжы ў Кузьніцы Беластоцкай (памежны пераход на польскім баку. — РС). Выглядае, што там будзе спроба сілавога пераходу мяжы».

Ваўжык запэўніў, што польскія службы былі падрыхтаваныя да такога разьвіцьця падзеяў і будуць рэагаваць адэкватна.

«Па другі бок мяжы няма разуменьня таго, што адбываецца. Там перакананыя, што яны адбіваюць нейкі напад», – сказаў Ваўжык.

Мігранты павярнулі з дарогі ў лес

Па стане на 12 гадзін ля мяжы знаходзіцца каля тысячы чалавек, узброеныя людзі працягваюць іх суправаджаць. Як вынікае з апублікаваных у інтэрнэце відэа саміх мігрантаў і онлайн-трансляцый з камэр памежнай тэрыторыі, натоўп іншаземцаў не накіраваўся ў бок памежнага пераходу Брузгі, а вымушана завярнуў у бок лесу за 200-300 мэтраў ад КПП.

Як паведамляе блогер Антон Матолька, да мяжы выехалі аўтазакі і машыны з калючым дротам, ёсьць і падмацаваньне з унутраных войскаў.

На мяжу прыехаў кіраўнік міліцыі грамадзкай бяспекі УУС Горадзенскага аблвыканкаму Віталь Стасюкевіч. Летась ён кіраваў разгонам пратэстаў у Горадні. Таксама на мяжы па стане на 12:30 ўжо знаходзяцца людзі ў ахоўнай амуніцыі.

Як сказаў Стасюкевіч, міліцыя зьбіраецца забясьпечваць правапарадак на мяжы, бо да яе пайшлі мігранты з рэчамі.

Спробы нелегальнага пераходу за выходныя

Польская памежная варта зафіксавала за апошнія суткі 222 новыя спробы нелегальнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі. Адзначаецца, што ў дачыненьні да 111 нерэгулярных мігрантаў вынесьлі пастановы пакінуць тэрыторыю Польшчы.

Памежная служба Польшчы таксама паведаміла пра затрыманьне двух палякаў і аднаго ўкраінца за дапамогу іншаземцам у незаконным перасячэньні мяжы.

Сытуацыя на польска-беларускай мяжы цяпер вельмі вострая. Акрамя няспыннага патоку мігрантаў, прадстаўнікі польскіх дзяржаўных структур неаднаразова абвінавачвалі беларускі бок у правакацыях на мяжы.

7 лістапада стала вядома, што на памежжы зь Беларусьсю знайшлі мёртвага польскага вайскоўца. Абставіны сьмерці высьвятляюцца. Польскі бок сьцьвярджае, што ён непасрэдна не ахоўваў польска-беларускай мяжы. Раніцай 7 лістапада салдаты, якія выконваюць лягістычныя задачы ў памежнай зоне, але па-за межамі зоны надзвычайнага становішча, убачылі, што іх калега мёртвы. Нягледзячы на спробы рэанімаваць салдата, лекар неўзабаве канстатаваў ягоную сьмерць.

Інцыдэнт адбыўся падчас адпачынку салдата. Ён не выконваў задачы, непасрэдна зьвязаныя з аховай польскай мяжы, служыў лягістам. Аддзяленьне вайсковай жандармэрыі ў Любліне высьвятляе прычыны сьмерці салдата.

Нашэсьце мігрантаў у Менску. ФОТА

1/18
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Адно з папулярных месцаў для мігрантаў у Менску – гандлёвы цэнтар «Галерэя» на Нямізе
2/18 Адно з папулярных месцаў для мігрантаў у Менску – гандлёвы цэнтар «Галерэя» на Нямізе
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Людзі сядзяць тут групамі з валізкамі, часам зь дзецьмі, проста на лаўках, парапэтах і асфальце па некалькі гадзін.
3/18 Людзі сядзяць тут групамі з валізкамі, часам зь дзецьмі, проста на лаўках, парапэтах і асфальце па некалькі гадзін.
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Намёты – папулярная рэч сярод мігрантаў
4/18 Намёты – папулярная рэч сярод мігрантаў
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Фудкорт гандлёвага цэнтру «Галерэя»
5/18 Фудкорт гандлёвага цэнтру «Галерэя»
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
6/18
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
7/18
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
8/18
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
адпачынак і сон
9/18 адпачынак і сон
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Хтосьці з іх грае ў валейбол з менчукамі ў цэнтры Менску
10/18 Хтосьці з іх грае ў валейбол з менчукамі ў цэнтры Менску
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
11/18
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
12/18
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
13/18
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Мігрантаў можна сустрэць кожны дзень на рынку Ждановічы, дзе яны набываюць цёплыя рэчы
14/18 Мігрантаў можна сустрэць кожны дзень на рынку Ждановічы, дзе яны набываюць цёплыя рэчы
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
15/18
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Адзін з самых папулярных тавараў – гумовы абутак
16/18 Адзін з самых папулярных тавараў – гумовы абутак
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
17/18
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
18/18
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Партал delfi.lt са спасылкай на дадзеныя дзяржаўнай літоўскай памежнай службы паведамляе, што ў ноч зь нядзелі на панядзелак памежнікі не прапусьцілі зь Беларусі ў Літву 97 мігрантаў.

Адзначаецца, што людзей, дапушчаных у краіну з гуманітарных прычынах, не было.

У суботу літоўскія памежнікі прадухілілі 98 незаконныя спробы перасячэньня мяжы, у пятніцу — 126, у чацьвер — 58, у сераду — 87, у аўторак — 96, у панядзелак — 11.

​
XS
SM
MD
LG