«Бачыў першую гістэрыку пацыенткі». Прэм'ера падкасту доктара Мартава пра каранавірус у Беларусі

Прадстаўляем цыкль падкастаў доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.

Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі, адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году з доктарам не працягнулі кантракту, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне.

У Беларусі працягваецца чацьвёртая хваля каранавірусу. Паводле доктара Мартава, улады сустрэлі яе, як і першую, непадрыхтаванымі. Каб зразумець, чаму так адбываецца, трэба вярнуцца да таго, як усё пачыналася. Вясной 2020-га ў Віцебску мэдыкі першымі прынялі на сябе ўдар.

Пра што вы даведаецеся ў першым выпуску

  • Першыя пацыенты з Італіі
  • Неінфэкцыйныя стацыянары як асяродкі пашырэньня інфэкцыі
  • Прафэсія эпідэміёляга зьнікла ў Віцебску
  • Дзе грып, а дзе «карона»
  • Бяз сродкаў засьцярогі
  • Кашмары напярэдадні першага дня ў «чырвонай зоне»

ЭПІЗОД 7

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Мяне сярод узнагароджаных, дзякуй Богу, не было». Апошні эпізод першага сэзону падкасту доктара Мартава

ЭПІЗОД 6

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Як звольнілі галоўнага лекара пасьля рэпартажу Tut.by. Падкаст доктара Мартава

ЭПІЗОД 5

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Тых, хто выжыў пасьля ШВЛ, памятаю ўсіх». Падкаст доктара Мартава пра каранавірус у Беларусі

ЭПІЗОД 4

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Так рэанімацыя хутка ператвараецца ў канвэер сьмерці». Падкаст доктара Мартава пра каранавірус у Беларусі

ЭПІЗОД 3

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«63 пацыенты за некалькі гадзін, зь іх 13 — у рэанімацыю». Падкаст доктара Мартава

ЭПІЗОД 2

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Тата, а чаму ты плачаш?» Падкаст доктара Мартава пра каранавірус у Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Чацьвёртую хвалю сустракаем, як і першую». Доктар Мартаў — пра цану хлусьні