Ядзерны арсэнал Кітаю, які імкліва расьце, павялічваецца значна хутчэй, чым меркавалася ўсяго год таму, гаворыцца ў новым дакладзе Пэнтагону, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Пры гэтым пастаўленая Пэкінам мэта новай мадэрнізацыі Ўзброеных сіл можа даць яму магчымасьць праводзіць «больш эфэктыўныя ваенныя апэрацыі на Тайвані», адзначаецца ў дакумэнце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай зьняпраўдзіў паведамленьне пра выпрабаваньні ядзернай гіпэргукавой ракетыПаскораныя тэмпы экспансіі Кітаю ў ядзернай сфэры дазволяць Пэкіну мець да 700 ядзерных боегаловак да 2027 году. Пры гэтым Пэкін мае намер атрымаць прынамсі 1000 ядзерных боегаловак да 2030 году, гаворыцца ў штогадовым дакладзе Пэнтагону Кангрэсу «Вайсковая моц Кітаю», які быў апублікаваны ў сераду.
Гэтыя тэмпы значна перавышаюць ацэнкі Пэнтагону, якія зьмяшчаліся ў дакладзе 2020 году, у якім гаварылася, што ядзерны арсэнал Кітаю складае крыху больш за 200 боегаловак і, верагодна, падвоіцца да канца дзесяцігодзьдзя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тайвань умацоўвае абарону ў адказ на жаданьне Кітаю «мірна» ўзьяднаццаТым ня менш ядзерны арсэнал ЗША, які, паводле ацэнак, уключае 3800 актыўных боегаловак, будзе значна пераўзыходзіць арсэнал Кітаю.