Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайвань умацоўвае абарону ў адказ на жаданьне Кітаю «мірна» ўзьяднацца


Прэзыдэнтка Тайваню Цай Інвэнь

Тайвань працягне ўмацоўваць сваю абарону, заявіла 10 красавіка прэзыдэнтка Тайваню Цай Інвэнь, выступаючы на мітынгу з нагоды Нацыянальнага дня Тайваню. Паводле яе шлях разьвіцьця, прапанаваны Пэкінам, не зьвязаны ні з свабодай, ні з дэмакратыяй для народу Тайваню.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Кітай лічыць Тайвань часткай сваёй тэрыторыі. Невялікая паводле тэрыторыі астраўная дзяржава з насельніцтвам 23 мільёны чалавек адчувае штораз большы палітычны і вайсковы ціск з боку Пэкіну. Часткай гэтага ціску сталі неаднаразовыя ўварваньні кітайскіх вайскова-паветраных сілаў у зону супрацьпаветранай абароны Тайваню.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 9 кастрычніка паабяцаў ажыцьцявіць «мірнае ўзьяднаньне» з Тайванем, не згадаўшы пра верагоднасьць ужываньні сілы. Улады Тайваню заявілі, што вызначаць будучыню востраву можа толькі народ Тайваню.

  • Кітай прапанаваў Тайваню мадэль аўтаноміі паводле прынцыпу «адна краіна – дзьве сыстэмы». Падобная сыстэма дзейнічае ў адносінах паміж КНР і Ганконгам. Але ўсе асноўныя тайваньскія партыі адкінулі гэтую мадэль, асабліва пасьля рэпрэсій Кітаю ў Ганконгу.
  • Канцылярыя Дзяржаўнай рады КНР у справах Тайваню назвала нядзельную прамову Цай Інвэнь «выступам у абарону незалежнасьці Тайваню, які справакаваў канфрантацыю, разарваў гісторыю і сказіў факты».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG