57-гадовага Андрэя Васілеўскага прызналі вінаватым у абразе міліцыянта з Горадні Ўладзімера Казлоўскага, які паваліўся на зямлю падчас тузаніны 29 траўня мінулага году на выбарчым пікеце па зборы подпісаў за вылучэньне ў кандыдаты ў прэзыдэнты Святланы Ціханоўскай.
Паводле вэрсіі абвінавачваньня, Васілеўскі пакінуў камэнтар у «Аднаклясьніках» пад допісам Вольгі Карач са словам «мразь».
Пацярпелы міліцыянт расказаў, што ў той дзень яму прыйшло «больш за тысячу абразаў, пагрозаў ужываньня гвалту» як у дачыненьні да яго, гэтак і ў дачыненьні да ягоных родных і блізкіх, а камэнтар абвінавачанага «дыскрэдытаваў яго ў вачах грамадзкай думкі, нанёс удар па аўтарытэце, прынізіў прафэсійныя якасьці».
У выніку Васілеўскаму прысудзілі два з паловай гады «хатняй хіміі», паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ад 2 да 4 гадоў калёніі. Суд у Горадні вынес выракі фігурантам «справы Ціханоўскага»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што стала праз год з удзельнікамі пікету ў Горадні, на якім затрымалі Ціханоўскага