Навіны палітвязьняў: бізнэсовец Васілевіч робіць 900 адцісканьняў у камэры

Вокладка кнігі палітвязьня Аляксандра Васілевіча «Тата і пінгвін», напісанай за кратамі

У Беларусі на 19 кастрычніка 812 зьняволеных з палітычных прычынаў.

Аляксандру Васілевічу працягнулі арышт

Сузаснавальнік онлайн-выданьняў kyky.org і The Village-Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel/Hepta і прасторы «Галерэя Ў» Аляксандар Васілевіч знаходзіцца за кратамі ад канца жніўня 2020 году.

Да гэтага моманту невядома, паводле якога артыкула Крымінальнага кодэксу яго абвінавачваюць.

Жонка палітвязьня Надзея Зелянкова напісала, што яе мужа пакідаюць за кратамі яшчэ на 2 месяцы. Таксама яна паведаміла, што Васілевіч за кратамі займаецца спортам, робячы 900 адцісканьняў ад падлогі за дзень.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Аляксандар Васілевіч напісаў за кратамі кнігу казак 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У «справе БелаПАН» сьведкамі на допыт выклікаюць журналістаў агенцтва
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Скурко працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай, але не дапытваюць; Леўшына пачала вакцынацыю