Reuters: Макей можа трапіць пад санкцыі Эўразьвязу

Уладзімер Макей

Міністры замежных спраў Эўразьвязу 18 кастрычніка абмяркоўвалі новыя эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі, у тым ліку да авіякампаній, каб спыніць тое, што, паводле Брусэлю, зьяўляецца наўмыснай палітыкай Менску перапраўляць тысячы мігрантаў да мяжы ЭЗ.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, у прыватнасьці адзначаючы:

«ЭЗ таксама рыхтуе новы пакет санкцый у дачыненьні да асобаў зь Беларусі, які можа ўключаць міністра замежных справаў за яго ролю ў кампаніі спрыяньня нелегальнай міграцыі ў ЭЗ».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ: Мы гатовыя ўвесьці санкцыі супраць «Белавія»