Так, рэжым кароткатэрміновага знаходжаньня прадугледжвае права замежніка знаходзіцца ў Расеі да 90 сутак пасьля ўезду. У выпадку, калі іншаземец захоча застацца на большы тэрмін, то ён павінен атрымаць дазвол на доўгатэрміновае знаходжаньне, іначай — выехаць з краіны.
Рэжым доўгатэрміновага знаходжаньня дае права замежніку знаходзіцца ў Расеі да шасьці месяцаў. Гэты рэжым заменіць сабой дазвол на часовае пражываньне. Паводле Гаравога, каб атрымаць права даўжэй знаходзіцца ў Расеі, замежнік павінен будзе атрымаць лічбавы профіль у дзяржаўнай інфармацыйнай сыстэме і адзіны дакумэнт з электронным носьбітам інфармацыі.
Рэжым сталага пражываньня дзейнічае бестэрмінова і прадугледжвае атрыманьне віду на жыхарства. Іншаземец з такім правам можа атрымаць грамадзянства РФ.
У ведамстве маюць намер прадугледзець мэханізмы для пераходу з аднаго статусу ў іншы бяз выезду з Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дапамогі ні ад кога не чакаем», — беларусы, якія пацярпелі ад закрыцьця мяжы з РасеяйМУС да таго ж прапануе стварыць рэестры працадаўцаў і мігрантаў, аптымізаваць падатковыя рэжымы, а таксама перавесьці за межы Расеі, гэта значыць у краіны сталага пражываньня мігрантаў, «даіміграцыйную падрыхтоўку работнікаў» (атрыманьне біямэтрычнай рэгістрацыі, полісаў мэдстрахаваньня і іншых дакумэнтаў).
У Расеі за мігрантамі прапануецца ўвесьці нагляд і «ўдасканаліць меры прафіляктычнага характару». Адной з такіх мер можа стаць падпісаньне пагадненьня аб ляяльнасьці або абавязаньня «выконваць правілы і нормы паводзін, прынятыя ў расейскім грамадзтве, устрымлівацца ад удзелу ў парушэньні грамадзкага парадку, ад злоўжываньня правам на свабоду інфармацыі, уключаючы спробы дыскрэдытацыі або схіленьня да адмаўленьня канстытуцыйна значных маральных і іншых каштоўнасьцяў». Парушэньне гэтага пагадненьня можа пацягнуць за сабой страту права на знаходжаньне ў Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія гастарбайтэры — люстэрка народнай душы