Новы рэкорд колькасьці мігрантаў на мяжы з Польшчай, Ірак зноў прыпыніў авіязносіны зь Беларусьсю

Мігранты на беларуска-польскай мяжы

Польскія памежнікі працягваюць ахоўваць дзяржаўную мяжу ва ўзмоцненым парадку. Гэтаму ёсьць падставы — колькасьць спробаў нелегальнага пераходу мяжы павялічылася.

На мяжы Польшчы зь Беларусьсю польскія службы 9 кастрычніка не дазволілі адбыцца рэкорднай колькасьці нелегальных пераходаў мяжы — было 739 такіх спробаў. Папярэдняй найвышэйшай лічбай было 667 спробаў 6 кастрычніка.

За 9 кастрычніка польскія памежнікі затрымалі 6 мігрантаў, усе яны з Іраку. За дапамогу ў нелегальнай міграцыі затрымалі яшчэ 15 чалавек, сярод іх адзін грамадзянін Польшчы і адразу пяцёра грамадзян Грузіі.

Тым часам Упраўленьне грамадзянскай авіяцыі Іраку на патрабаваньне ўраду сваёй дзяржавы ў другі раз прыпыніла авіяспалучэньне зь Беларусьсю. Усе рэйсы адкладзеныя да адмысловага распараджэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Міграцыйны крызіс. Эўразьвяз пералічыў Літве 30 мільёнаў эўра

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Польскія памежнікі абвінавацілі беларускіх у дапамозе мігрантам у перасячэньні мяжы. ВІДЭА