Літва атрымала ад Эўрапейскай камісіі амаль 30 мільёнаў эўра дапамогі, зьвязанай зь міграцыйным крызісам, перадае Delfi.
Гэтыя грошы прызначаны для
- пасяленьня, адукацыі, навучаньня мігрантаў,
- аховы месцаў, дзе жывуць мігранты,
- інфраструктуры для прыёму і затрыманьня мігрантаў,
- працэдураў разгляду прашэньняў аб прытулку і іншага,
- даплатаў пэрсаналу, які працуе зь мігрантамі.
Агульная сума дапамогі складзе 38 мільёнаў эўра.
За час міграцыйнага крызісу ў Літву трапілі больш за 4100 нерэгулярных мігрантаў.
Апошнім часам літоўскія памежнікі замест затрыманьня мігрантаў разварочваюць іх на мяжы назад у Беларусь.
За мінулыя содні літоўскія памежнікі не прапусьцілі ў краіну 47 мігрантаў, якія спрабавалі перайсьці мяжу па-за пунктамі пропуску, паведаміў Delfi.
Асноўная плынь мігрантаў цяпер спрабуе трапіць у Эўразьвяз церазь беларуска-польскую мяжу. За мінулы дзень польскія памежнікі зафіксавалі 553 спробы парушэньня мяжы. 8 мігрантаў затрымалі, астатніх разьвярнулі. У кастрычніку было ўжо 4300 такіх спробаў, ад пачатку году — 15 800.
Польская Служба аховы мяжы зноў заявіла, што беларускія службоўцы арганізуюць нелегальны пераход мяжы мігрантамі. І апублікавала відэа, на якім, як сьвярджаецца, бачна, што мігрантаў арганізавана прывезьлі да былой памежнай заставы, дзе яны чакаюць далейшых інструкцый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Новы інцыдэнт на беларуска-польскай мяжы: стралялі халастымі патронаміГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Польскі прэм’ер: «Эўразьвяз цалкам падтрымлівае Польшчу, Латвію і Літву ў гібрыднай вайне, разьвязанай Лукашэнкам»