У сваёй заяве расейскія журналісты настойваюць на апублікаваньні інфармацыі аб затрыманьні ў Маскве іхнага беларускага калегі, карэспандэнта «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзя Мажэйкі.
Падставай стала публікацыя, у якой аднаклясьніца станоўча выказалася пра забітага спэцслужбамі падчас штурму кватэры супрацоўніка кампаніі Epam Андрэя Зельцара. Тады загінуў і баец спэцпадразьдзяленьня КДБ.
«Саюз журналістаў Расеі настойвае: інфармацыя пра затрыманьне журналіста Генадзя Мажэйкі павінна быць неадкладна апублікаваная, калегі і блізкія мусяць атрымаць магчымасьць пераканацца ў тым, што яго жыцьцю і здароўю нішто не пагражае», — гаворыцца ў заяве на сайце Саюзу журналістаў Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Расеі пракамэнтавала сытуацыю з «Камсамолкай» у БеларусіТаксама стала вядома, што ў сувязі з затрыманьнем Генадзя Мажэйкі прадстаўнік «Комсомольской правды» Валянцін Алфімаў ужо накіроўваецца ў Менск. Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар выданьня Уладзімір Сунгоркін.
«На іх [беларускіх журналістаў] чыніцца жудасны ціск, хоць бы псыхалягічны, таму гэта рабіць (высьвятляць абставіны затрыманьня) прасьцей з галоўнай рэдакцыі», — заявіў Валянцін Алфімаў.
Ён таксама адзначыў, што ня ведае, як будзе выглядаць далейшая праца рэдакцыі «Комсомольской правды в Беларуси».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У атачэньні Пуціна заклікалі ўлады Беларусі вызваліць затрыманага журналіста МажэйкуПрэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў нагадаў журналістам, што «Крэмль выразна пазначыў сваю пазыцыю на блякаваньне працы» расейскай газэты ў Беларусі і чакае адмены абмежаваньняў. Аднак пакуль што няма адчуваньня, што ў Менску штосьці пачулі, дадаў ён.
Паводле чыноўніка, Уладзімір Пуцін мае ўсю інфармацыю наконт сытуацыі вакол выданьня і затрыманьня журналіста. Пры гэтым удакладніў, што, хоць у Крамлі ня ведаюць дэталяў, такія захады супраць прэсы ўхваляць нельга. Але паколькі гаворка пра грамадзяніна Беларусі, Масква дэ-юрэ ня можа абараняць яго інтарэсы. Дзьмітрый Пяскоў не валодае інфармацыяй, дзе менавіта затрымалі журналіста.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратар Пуціна назваў блякаваньне сайту «Комсомольской правды» ў Беларусі парушэньнем свабоды СМІЖурналіста выданьня Генадзя Мажэйку затрымалі ў ноч на 2 кастрычніка, ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна ў Менску. Пра гэта паведаміла «Комсомольская правда» са спасылкай на маці журналіста.
Паводле яе зьвестак, 1 кастрычніка ў кватэры яе сына па месцы жыхарства на працягу дзьвюх з паловай гадзін супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. У пастанове былі пазначаныя артыкулы 130 і 369 Крымінальнага кодэксу аб распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або розьні і абразе прадстаўніка ўлады.
Генадзя Мажэйку будуць абараняць два адвакаты, аднак юрыстам яшчэ не ўдалося сустрэцца зь ім, паведаміў галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманага журналіста «Комсомольской правды» будуць абараняць два адвакаты29 верасьня пасьля выхаду матэрыялу пра Андрэя Зельцара Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала доступ да сайту kp.by. Згодна з камэнтаром ведамства, такое рашэньне прынятае ў сувязі з тым, што выданьне абнародавала інфармацыю, «якая садзейнічае фарміраваньню крыніц пагроз нацыянальнай бясьпецы».