Кіраўнік сьледчага ўпраўленьня па Пермскім краі Расеі Сяргей Сарапульцаў знойдзены мёртвым у сваёй кватэры
Пра гэта паведамляе расейскае выданьне «Коммерсантъ».
За два дні да гэтага, 21 верасьня, 18-гадовы студэнт Цімур Бекмансураў пачаў страляніну на тэрыторыі Пермскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Загінулі шэсьць чалавек, больш за дваццаць атрымалі раненьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі ў Пермскай ВНУ страляніна, 6 чалавек загінулі, студэнты выскоквалі з вокнаўПаводле крыніцы ТАСС, Сарапульцаў забіў сябе. Крыніца Інтэрфаксу паведаміла, што прычынай такога ўчынку сталі «праблемы ў сям’і».
Выданьне Baza піша, што незадоўга да сьмерці Сарапульцава ў рэгіянальным упраўленьні СК адбылася нарада, прысьвечаная масаваму забойству ў Пермскім дзяржаўным унівэрсытэце. Пасьля нарады, паводле інфармацыі выданьня, ад расьсьледаваньня злачынства адхілілі многіх мясцовых сьледчых.