Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу.
«Самалёт Ан-26 праводзіў тэхнічны палёт за 40 км ад Хабараўску, аднак раптоўна перастаў выходзіць на сувязь і з радараў зьнік», — паведаміў суразмоўца агенцтва.
Міністэрства надзвычайных сытуацый пацьвердзіла зьнікненьне Ан-26. Сувязь з самалётам зьнікла падчас палёту, падчас якога і плянавалася праверыць сыстэмы сувязі, удакладняюць экстраныя службы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі разьбіўся пасажырскі самалёт, загінулі чатыры чалавекіПаводле папярэдніх зьвестак, Ан-26 зьнік каля запаведніка Хехцір. Верталёт, адпраўлены на яго пошукі, ня змог знайсьці самалёт праз дрэнную бачнасьць, заявіла крыніца ТАСС у рэгіянальным урадзе.
Зьнікненьне самалёта будзе расьсьледавацца паводле артыкула КК РФ аб парушэньні правілаў бясьпекі руху і эксплюатацыі паветранага транспарту, паведамілі ў Сьледчым камітэце Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Cакратар Рады бясьпекі РФ агучыў фэйкавую сэнсацыю: На Захадзе легалізуюць шлюбы з жывёламі