У Эўропе новая хваля захворваньня на каранавірус; Байдэн узгадаў Беларусь, выступаючы ў ААН. Найважнейшае за 21 верасьня

Падзеі 21 верасьня

Выступаючы сёньня на Генэральнай асамблеі ААН, прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыгадаў Беларусь

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн у ААН: Дэмакратыя жыве ў мірных пратэстоўцах у Беларусі

Эўропу накрывае чарговая хваля каранавірусу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19: «чорныя зоны» ў Літве, рост сьмяротнасьці ў Латвіі, недавер беларусаў да вакцынацыі

У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за мірныя пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразы чыноўнікаў і сілавікоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 21 верасьня: ператрусы на «Нафтане», 3 месяцы арышту за адмову сьведчыць супраць блогераў

Падпалкоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі ў адстаўцы Валер Костка і Сяргей Аніська праз суд аспрэчаць указ аб пазбаўленьні іх званьняў. У верасьні ім паведамілі, што ў іх скарачаецца пэнсія

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адстаўным афіцэрам, якіх Лукашэнка пазбавіў званьняў, паменшылі пэнсіі. Яны падаюць скаргі ў суд

Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці 16 верасьня аштрафаваў выданьне з Лунінца «Информ-прогулка» на 2900 рублёў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лунінецкае выданьне «Информ-прогулка» аштрафавалі за шкоду нацыянальным інтарэсам. У чым шкода, не сказалі

Найбуйнейшы апэратар мабільнай сувязі МТС падвышае кошт паслуг з 1 кастрычніка ў сярэднім на 4%

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледам за А1 пра падвышэньне цэнаў абʼявілі МТС і Белтэлекам

Пасяджэньне Канстытуцыйнай камісіі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 28 верасьня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заглухла пытаньне». Лукашэнка зноў выказаўся пра канстытуцыйную рэформу і перадачу «часткі паўнамоцтваў»

Ад 21 верасьня скасоўваюца ўсе абмежаваньні на авіязносіны Расеі зь Беларусьсю

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея зьняла абмежаваньні на авіязносіны зь Беларусьсю і ўтрая нарошчвае сваю прысутнасьць на рынку

На межах Беларусі з Польшчай і Літвой трывае міграцыйны крызіс

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міграцыйны крызіс: тры польскія пракуратуры расьсьледуюць гібель людзей на мяжы, у Літве асудзілі двух іракцаў

Глябальнае зьмяншэньня свабоды інтэрнэту 11-ы год запар канстатуецца ў штогадовым рэйтынгу краінаў паводле ўзроўню свабоды інтэрнэту, апублікаваным сёньня амэрыканскай няўрадавай арганізацыяй Freedom House

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даклад Freedom House «Свабода ў Сеціве 2021»: Найбольшае пагаршэньне — у Беларусі, М’янме і Ўгандзе