Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лунінецкае выданьне «Информ-прогулка» аштрафавалі за шкоду нацыянальным інтарэсам. У чым шкода, не сказалі


Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці 16 верасьня аштрафаваў выданьне з Лунінца «Информ-прогулка» на 2900 рублёў.

Яго прызналі вінаватым у нанясеньні шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Рэдактар выданьня Андрэй Вышынскі кажа, што ніякіх тлумачэньняў не атрымаў, паведаміла БАЖ.

Газэта «Информ-прогулка» выдаецца з 1994 году і расказвае пра навіны Прыпяцкага Палесься. Наклад выданьня — каля 5 тысяч асобнікаў. З 2008 году працуе сайт inform-progulka.by.

Пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году шэраг незалежных друкаваных выданьняў сутыкнуўся з праблемамі — ім адмаўлялі ў паслугах друкарні, а «Белпошта» выключала іх з падпісных каталёгаў.

З праблемамі друку і распаўсюду, ініцыяванымі ўладамі, сутыкнуліся «Народная воля», «БелГазета», «Свободные новости Плюс», «Комсомольская правда в Беларуси», «Газета Слонімская», «Брестская газета», «Новы час». Большасьць зь іх прыпынілі выхад у друкаванай форме і перайшлі ў інтэрнэт. Разам з тым працягваецца і перасьлед онлайн-выданьняў, напрыклад Tut.by пазбавілі статусу СМІ, а цяпер могуць прызнаць матэрыялы парталу «экстрэмісцкімі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG