Імпрэзу назвалі «Адкрыты дыялёг», яе зладзіла арганізацыя БРСМ Чыгуначнага раёну Гомля.
У «адкрытым дыялёгу» бралі ўдзел непаўналетнія, якія адбываюць пакараньне за наркотыкі. «Асуджаныя расказалі, як яны апынуліся ў месцах пазбаўленьня волі, і заклікалі моладзь не рабіць злачынстваў, зьвязаных з наркотыкамі», — напісалі БРСМаўцы Чыгуначнага раёну.
На экскурсіі ў зону былі і вучаніцы 8–11 клясаў школы № 29 Гомля. Яны, па вяртаньні з жаночай калёніі, расказалі пра гэта сваім аднаклясьнікам.
У 2019 годзе 16-гадовая гомельская школьніца Кацярына атрымала 10 гадоў пазбаўленьня волі за «закладкі» псыхатропных рэчываў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор папрасіў 11 гадоў пазбаўленьня волі для гомельскай школьніцы за распаўсюджваньне псыхатропаўУлетку 2021 году гомельская міліцыя сабрала школьнікаў у актавай залі адміністрацыі Савецкага раёну. Туды ж прывялі школьніцу ў кайданках, затрыманую раней за наркотыкі. «Запрасілі, каб наглядна паказаць, што здараецца, калі трапіўся з „закладкай“. Цяпер у дачыненьні да вучаніц 9 і 10 клясы распачалі крымінальныя справы», — пісала «Гомельская праўда».
Школьніц, пасьля «дэманстрацыі» іх аднагодкам, павезьлі ў СІЗА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чыстасардэчна раскайваюся». Што сказалі ў апошнім слове гомельскія «наркамінэры»