Пра гэта паведаміла Генэральная пракуратура Беларусі. Ведамства спасылаецца на п. 1 ч. 1 арт. 246 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу — «з прычыны неўстанаўленьня асобы, якая падлягае прыцягненьню ў якасьці абвінавачанага».
Там удакладнілі, што, у адпаведнасьці з п. 1 ч. 2 ст. 247 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Беларусі, пасьля прыпыненьня вядзеньня справы прымаюцца захады для вызначэньня асобы, якую належыць прыцягнуць у якасьці абвінавачанага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прыпынілі крымінальную справу аб сьмерці Рамана Бандарэнкі, —«Наша Ніва»Крымінальную справу завялі па факце нанясеньня цяжкіх цялесных пашкоджаньняў, ад якіх Раман Бандарэнка памёр. Гэта здарылася ў лістападзе 2020 году. Актывіста затрымалі на «плошчы Перамен» (двор паміж дамамі на вуліцы Чарвякова ў Менску) пасьля канфлікту зь людзьмі, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі. З Цэнтральнага РУУС ён трапіў у рэанімацыю, дзе памёр.
Улады, у тым ліку і Аляксандар Лукашэнка, заяўлялі, што Раман Бандарэнка быў нецьвярозы. Гэта было зьняпраўджана на падставе мэдычных дакумэнтаў, якія абнародаваў доктар Арцём Сарокін і апублікавала журналістка парталу Тut.by Кацярына Барысевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Я заставалася ўнутрана свабодным чалавекам». Першае інтэрвію журналісткі Барысевіч пасьля паўгода ў турме. Відэа, фотаБарысевіч і Сарокіна прыцягнулі за гэта да крымінальнай адказнасьці: Кацярына атрымала рэальны тэрмін зьняволеньня, Арцём — пакараньне з адтэрміноўкай.
Спачатку расьсьледаваньнем сьмерці Бандарэнкі займаўся Сьледчы камітэт. Але на загад Лукашэнкі справу перадалі Генэральнай пракуратуры. У выніку ведамства яе спыніла.
Былыя сілавікі, якія аб’ядналіся ў арганізацыю ByPol, апублікавалі запісы размоваў прэсавай сакратаркі Лукашэнкі Натальлі Эйсмант і хакейнага функцыянэра Дзьмітрыя Баскава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Зьявіўся запіс размовы пра рэйд у Новую Баравую з галасамі, падобнымі да Эйсмант і БалабыЗ аўдыёзапісу вынікае, што абое былі ў той вечар на «плошчы Перамен». Гэта стала адной з прычынаў, чаму Міжнародная фэдэрацыя хакею дыскваліфікавала Дзьмітрыя Баскава. Таксама сьцьвярджалася, што на месцы трагедыі быў спартовец Дзьмітры Шакута.