За захаваньне амельянецкай школы сабралі больш за тысячу подпісаў, паведамляе «Белсат». Але ўсё ж школу, якая працавала больш за сорак гадоў, зачынілі.
Летась некаторыя настаўнікі і бацькі змаглі дабіцца таго, што чыноўнікі паабяцалі не зачыняць школу. Але 31 жніўня гэтага года былі пастаўленыя перад фактам — школы ў Амельянцы больш не будзе.
Усіх дзяцей, што вучыліся там перавялі ў школу вёскі Пагранічная.
У студзені Амелянец наведаў памочнік прэзыдэнта па Берасьцейскай вобласьці Анатоль Маркевіч. Ён заявіў, што такія пытаньні «з наскоку не вырашаюцца», трэба пачуць меркаваньні адміністрацыі, бацькоў і саміх дзяцей. Ён выказаў спадзяваньне, што «рашэньне аб аптымізацыі» наўрад ці будзе прынятае.
Аднак да новага навучальнага году школа была зачыненая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Любым коштам мне адпомсьціць». Фізруку, які абараніў беларускамоўную школу, скарацілі заробак утраяГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
На Камянеччыне адстаялі адзіную беларускамоўную школу ў раёнеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Памочнік Лукашэнкі наведаў беларускамоўную школу ў Амелянцы, якую сабраліся закрыцьГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«А ў краме беларуская мова? А на вуліцы?» Камянецкі чыноўнік тлумачыць, чаму трэба закрыць адзіную беларускую школу раёну