У Маскве падчас матчу затрымалі заўзятараў зь бел-чырвона-белым сьцягам

Футбольны матч Беларусь — Люксэмбург, Барысаў, 2016

У Маскве на стадыёне «Лужнікі» паліцыя затрымала дваіх актывістаў падчас матчу па пляжным футболе Беларусь — Швайцарыя за тое, што яны вывесілі бел-чырвона-белы сцяг

Пра гэта паведамляе рэсурс ОВД-Инфо.

Актывістам інкрымінуюць выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі на спартовым мерапрыемстве. Іх даставілі ў аддзел паліцыі, які наглядае за парадкам у алімпійскім комплексе «Лужнікі».

На затрыманых заўзятараў склалі пратакол аб парушэньні правілаў паводзінаў гледачоў пры правядзеньні афіцыйных спартыўных спаборніцтваў. Заўтра адбудзецца суд.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі былога падпалкоўніка міліцыі і былога артыста «Харошак»