Міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла ў сьпіс СМІ-«замежных агентаў» тэлеканал «Дождь» і інтэрнэт-выданьне «Важные истории».
Міністэрства юстыцыі Расеі прызнала мноства СМІ, у тым ліку дзевяць інфармацыйных выданьняў Радыё Свабода, «замежнымі агентамі». Увядзеньне заканадаўства аб «замежных агентах» асудзілі як парушэньне асноўных свабодаў вярхоўны камісар ЭЗ Жузэп Бурэль, Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, Эўрапарлямэнт і іншыя міжнародныя арганізацыі.
Расейскі закон прадугледжвае, што «замежнымі агентамі» могуць быць прызнаныя фізычныя асобы, якія распаўсюджваюць матэрыялы СМІ — «замежных агентаў» або ўдзельнічаюць у іх стварэньні, а таксама атрымліваюць грошы або маёмасьць ад замежных арганізацый і кампаній.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейскі суд прыняў да разгляду пазоў Радыё Свабода супраць расейскіх уладаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маскве да галоўнага рэдактара The Insider прыйшла паліцыя, у яго ператрус