Амбасадар Расеі пра талібаў у Кабуле: «Пры тэрарыстах лепш»

Амбасадар Расеі Дзьмітры Жырноў і міністар замежных справаў Афганістану Махамад Ганіф Атмар, Кабул, сакавік 2021

Амбасадар РФ у Афганістане Дзьмітры Жырноў заявіў у эфіры радыёстанцый «Эхо Москвы», што «пры тэрарыстах-талібах сытуацыя ў Кабуле лепшая», чым была пры прэзыдэнце Ашрафу Гані

«Я мяркую па першых соднях іх кантролю над Кабулам. Уражаньні добрыя», — заявіў амбасадар. Ён дадаў, што плянуе сустрэцца з прадстаўнікамі Талібану, каб абмеркаваць пытаньні бясьпекі супрацоўнікаў дыпмісіяў.

Жырноў назваў падыход талібаў да гэтага пытаньня «ясным, добрым, пазытыўным і дзелавым». «Не віжу перашкодаў, каб мы не знайшлі ўзаемадзеяньня па ўсіх дэталях», — рэзюмаваў ён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Міліцыя, армія — усе разьбегліся». Афганскі палітык расказаў, што адбываецца ў Кабуле пасьля прыходу талібаў

Раней паведамлялася, што талібы гарантавалі ахову расейскай амбасады.

Вярхоўны суд Расеі ў 2003 годзе прызнаў Талібан тэрарыстычнай групоўкай і забараніў яго дзейнасьць.