Наколькі новая палітыка Літвы па вяртаньні нелегальных мігрантаў у Беларусь адпавядае міжнародным канвэнцыям па ўцекачах? У якой ступені Эўразьвяз гатовы дапамагаць Літве ў міграцыйным крызісе? Ці зьбіраецца Вільня весьці перамовы з Лукашэнкам наконт вырашэньня міграцыйнага крызісу?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў эфіры канала Свабода Premium адказвае літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс.
Юрконіс
- Патрэбны індывідуальны падыход да кожнага ўцекача, які пераходзіць мяжу.
- Для большасьці мігрантаў з Азіі, з Блізкага Ўсходу Беларусь — гэта бясьпечная краіна.
- Няпростая задача — аддзяліць тых, хто сапраўды ратуецца ад палітычнага перасьледу на радзіме, ад эканамічных мігрантаў.
Віціс Юрконіс
- У гэтым сэнсе рашэньне павярнуць гэты паток назад у Беларусь абгрунтаванае.
- Беларусь запрашае гэтых мігрантаў, яна выдае візы.
- Мігранты, якіх вяртаюць у Беларусь, могуць там зьвяртацца ў амбасады заходніх дзяржаваў па палітычны прытулак.
- Прадстаўніцтва ААН па ўцекачах у Менску магло б размаўляць зь беларускімі ўладамі наконт мігрантаў, якіх гэтыя ўлады сьвядома прапускаюць на тэрыторыю Літвы.
- Беларусь атрымлівала шмат грошай на паляпшэньне памежнай інфраструктуры.
- Узьнікае пытаньне, ці ня варта выключыць Беларусь з усіх міжнародных арганізацыяў, бо яна набліжаецца да стану failed state.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Літоўскі сайт апублікаваў відэа, на якім беларускія памежнікі гоняць мігрантаў назад у Літву- Спрыяньне пранікненьню мігрантаў у Літву беларускія ўлады суправаджаюць інфармацыйнай атакай, маўляў, Літва жорстка абыходзіцца з гэтымі мігрантамі.
- Гэта пытаньне не двухбаковых адносін, гэта пытаньне ўсяго Эўразьвязу, большасьць гэтых мігрантаў імкнуцца трапіць у Нямеччыну.
- Калі беларускія ўлады абвастраюць гэтую сытуацыю, яны напрошваюцца на вялікую бяду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ня толькі транзыт калійных угнаеньняў. Як Літва можа адпомсьціць Беларусі за міграцыйны крызіс- Беларусь і бяз гэтага вельмі ўразьлівая ў фінансавым і эканамічным сэнсах.
- Ніякага добрасуседзкага стаўленьня ніколі не было да Літвы, нават калі не прыгадваць пра Астравецкую АЭС.
- Гэта гібрыдная вайна. Прынамсі, навідавоку элемэнты такой вайны.
- За менскім рэжымам стаіць Масква, і яны таксама тэстуюць некаторыя элемэнты такой вайны ў дадзенай сытуацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што ня так з афіцыйнаю вэрсіяй магчымае гібелі грамадзяніна Іраку на беларуска-літоўскай мяжы- У Брусэлі большасьць палітыкаў разумее, што цяперашняя хваля мігрантаў у Літву — штучная, яна арганізаваная беларускімі ўладамі.
- Эўразьвяз гатовы дапамагаць Літве і ў пытаньнях інфраструктуры, і ў чалавечых рэсурсах.
- У Літву ўжо прыехалі чальцы агульнаэўрапейскай памежнай службы.
- Мяжу трэба было перакрываць даўно. Некаторыя верылі ў словы Макея.
- Я ўпэўнены, што Эўразьвяз прыйдзе на дапамогу, таму што гэтая сьцяна будзе сьцяной і Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прэм’ер-міністры Балтыі заклікалі ЭЗ пашырыць санкцыі супраць беларускага рэжыму ў сувязі зь мігрантамі- Размова ідзе пра дапамогу парадку некалькі соцень мільёнаў эўра.
- Крэмль і Лукашэнка зрабілі свае высновы зь міграцыйнага крызісу ў ЭЗ, які быў некалькі гадоў таму.
- Па тым, чым скончыцца цяперашні міграцыйны крызіс зь Беларусьсю, іншыя аўтарытарныя рэжымы будуць вызначаць сваю палітыку.
- Калі мы паддадзімся на шантаж Лукашэнкі, Крэмль у будучыні зможа выкарыстоўваць такі самы шантаж. Гэта будзе мець «эфэкт даміно».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Можа ўтварыцца сытуацыя, калі Эўропе ня будзе куды падзецца і прыйдзецца ісьці на жорсткі адказ Менску», — Мошэс- Такі шантаж будзе працягвацца, калі мы палічым, што з гэтым рэжымам можна пра нешта дамовіцца.
- Пра тэхнічныя пытаньні з прадстаўнікамі беларускай улады можна размаўляць, на гэта ёсьць структуры ААН і АБСЭ.
- Малыя краіны, такія як краіны Балтыі, уразьлівыя на ціск грубай сілы і некантраляваных грошай.
- І нам трэба абапірацца на міжнародную сыстэму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Польшча абвінаваціла Беларусь у вядзеньні «гібрыднай вайны» з Эўразьвязам- Зараз толькі маргінальныя сілы ў Літве спрабуюць скарыстаць міграцыйны крызіс на сваю карысьць, падыгрываючы крамлёўскай прапагандзе.
- Даволі распаўсюджаная крытыка, што ўлады прымаюць рашэньні занадта павольна.
- Гэта часта здараецца ў канфліктах паміж дэмакратычнай і аўтарытарнай краінай.
- Але мэйнстрымныя сілы салідарныя ў рэакцыі на міграцыйны выклік.