Надзвычайнае здарэньне адбылося пры плянавай праверцы сыстэмы пажаратушэньня ў будынку музэю Янкі Купалы, падчас якога адбыўся выхад газу.
Як паведамляе МНС Беларусі, да прыбыцьця іх падразьдзяленьняў адміністрацыя эвакуавала работнікаў музэю. Адзін работнік шпіталізаваны, адзін загінуў. Прычыны і абставіны здарэньня выяўляюцца.
Як расказалі «Нашай Ніве» супрацоўнікі музэю, загінуў загадчык матэрыяльна-тэхнічнага аддзелу 67-гадовы Анатоль Платонавіч Пасека. Іншага супрацоўніка, які страціў прытомнасьць, пасьпелі своечасова вынесьці на сьвежае паветра. Ён выжыў.
Сьледчы камітэт выехаў на месца здарэньня, праводзіць апытаньне відавочцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памерла 21-гадовая жыхарка Барысава, валасы якой наматала на станок падчас уладкаваньня на працу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Петрыкаве на рудніку «Беларуськалію» загінулі двое рабочых ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асудзілі чалавека, які зьняў на відэа здарэньне з атракцыёнамі ў Александрыі, яго затрымліваў КДБ