Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла 21-гадовая жыхарка Барысава, валасы якой наматала на станок падчас уладкаваньня на працу


Станок, якім траўмавала дзяўчыну. Фота з сайту Сьледчага камітэту Беларусі
Станок, якім траўмавала дзяўчыну. Фота з сайту Сьледчага камітэту Беларусі

Надзвычайнае здарэньне адбылося 13 ліпеня на адным з прадпрыемстваў Барысава.

21-гадовая дзяўчына з Барысава, якая атрымала цяжкую траўму на адным з прадпрыемстваў гораду, памерла, даведалася ад яе блізкіх 4 жніўня выданьне Ex-press.by.

13 ліпеня барысаўчанка прыйшла на адзін зь мясцовых заводаў, каб уладкавацца на працу. У цэх яе павялі начальнік вытворчасьці і майстар участку. Намотчыца станка паказвала дзяўчыне працу абсталяваньня, але адвярнулася, каб зрабіць запіс у журнале. У гэты момант валасы дзяўчыны трапілі ў станок. Работніца заводу ўбачыла дзяўчыну ўжо на падлозе, пры гэтым частка валасоў яе была наматаная на станок. Пацярпелую ў цяжкім стане шпіталізавалі ў рэанімацыю барысаўскай бальніцы.

У 2020 годзе ў арганізацыях Беларусі ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасьці пацярпелі 1889 працоўных (у 2019 годзе — 2042), зь іх 139 загінулі і 638 атрымалі траўмы, якія адносяцца да ліку цяжкіх (у 2019 годзе — 141 і 710 адпаведна). Адбылося 47 групавых няшчасных выпадкаў, ад якіх пацярпелі 124 работнікі, зь іх 15 загінулі. Найбольшая колькасьць няшчасных выпадкаў на вытворчасьці, у тым ліку і зь цяжкімі наступствамі, — у арганізацыях Менскай вобласьці, сьведчаць дадзеныя Дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы.

У студзені-чэрвені 2021 году ў арганізацыях Беларусі ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасьці пацярпелі 852 працоўных, зь якіх 56 загінулі (за аналягічны пэрыяд 2020 году — 1025 і 72 адпаведна). У першым паўгодзьдзі 2021 году ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году агульны ўзровень вытворчага траўматызму ў краіне зьнізіўся, але адзначаецца рост загінулых на вытворчасьці ў Менскай і Магілёўскай абласьцях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG