Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На менскім заводзе аўтаматычных ліній загінуў рабочы


Менскі завод аўтаматычных ліній імя П. М. Машэрава, архіўнае фота
Менскі завод аўтаматычных ліній імя П. М. Машэрава, архіўнае фота

У Менску на тэрыторыі заводу аўтаматычных ліній загінуў рабочы.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Міністэрства надзвычайных сытуацый, гэта адбылося ўвечары 29 чэрвеня.

Падчас тынкаваньня ў цэху таварыства з абмежаванай адказнасьцю «АльфаХаус» на тэрыторыі адкрытага акцыянэрнага таварыства «Менскі завод аўтаматычных ліній імя П. М. Машэрава» на вуліцы Даўгабродзкай, 18, на рознарабочага 1989 году нараджэньня з гідраўлічнага пад’ёмнага стала ўпаў элемэнт панэлі каркаснага дома памерам 2,8×11,5 м і вагой 2,5 тоны.

Ад атрыманых траўмаў чалавек памёр.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG