Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Петрыкаве на рудніку «Беларуськалію» загінулі двое рабочых


Петрыкаўскі горнаўзбагачальны комплекс, архіўнае фота

Каля 4-й гадзіны раніцы на рудніку Петрыкаўскага рудаўпраўленьня «Беларуськалію» атрымалі сьмяротныя траўмы мужчыны 1988 і 1994 гадоў нараджэньня.

Яны працавалі газазварнікамі. Пра здарэньне паведаміла мясцовае выданьне «Петрыкаўскія навіны» ва «Ўкантакце» з спасылкай на інфармацыю ААТ «Трэст Шахтаспэцбуд». Цяпер высьвятляюць абставіны здарэньня.

Паводле тэлеграм-каналу «Стачком ААТ „Беларуськалий“», рабочых прыдушыла машынай, у якой не працавалі тармазы. Работнікаў прымушаюць працаваць з парушэньнямі правілаў бясьпекі, сьцьвярджае тэлеграм-канал.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG