Судзьдзя Вера Філонік пакарала
- Натальлю Шылу, Уладзімера Макарэвіча 2,5 гадамі «хіміі»,
- Андрэя Касьцюка — 3 гадамі «хіміі»,
- Ігара Лаптановіча (знаходзіўся пад вартай з 24 сакавіка) — 2,5 гадамі калёніі,
- Юлію Лаптановіч — 3 гадамі «хатняй хіміі» (у сям’і трое дзяцей),
- Тацяну і Аляксея Біруковых, Арцёма Андрасюка, Дар’ю Дзям’янку, Канстанціна Пяцінкіна, Сяргея Дзягцярыка, Андрэя Парфеяўца — 2 гадамі «хатняй хіміі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Берасьці асуджаную ў «карагоднай справе» перасьледуюць за абразу ЛукашэнкіТакія тэрміны для абвінавачаных патрабаваў пракурор Генадзь Буры, які, сярод іншага, прасіў прызнаць вінаватым забітага Генадзя Шутава і запатрабаваў 10 гадоў для сьведкі забойства Аляксандра Кардзюкова.
Падчас судовых паседжаньняў віну прызнаў цалкам Канстанцін Пяцінкін, прызналі часткова — Аляксей і Тацяна Біруковы, Сяргей Дзягцярык, Андрэй Парфеявец. Астатнія цалкам не прызналі выстаўленае ім абвінавачаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Зьняволенага на 10 гадоў сьведку забойства Генадзя Шутава прызналі палітвязьнем. Заключэньне праваабаронцаў па справеЗгодна з вэрсіяй абвінавачаньня, падсудныя ў групе зь іншымі асобамі наўмысна «ўзялі актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
Іх дзеяньні нібыта былі спалучаныя зь непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, пацягнулі за сабой парушэньне працы транспарту, арганізацыяў і прадпрыемстваў. З прычыны прастою тралейбуснаму парку нанесеная шкода ў суме 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму — 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін закрыліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчаваньня.
На гэты момант вынесьлі ўжо шэсьць калектыўных прысудаў. Агулам асудзілі 69 асобаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Плыў з самамі і бабром». Студэнт, асуджаны за «карагодную справу», пераплыў Буг і ўцёк у ПольшчуСуд над шостай групай абвінавачаных, якая налічвае 12 фігурантаў, меў адбыцца 23 ліпеня. Аднак працэс не пачаўся, бо ў адной з абвінавачаных выявіўся станоўчы тэст на каранавірус. У выніку судовае паседжаньне перанесьлі на 9 жніўня.