Паводле інфармацыі памежнай службы Польшчы, усе 17 затрыманых на Беласточчыне замежнікаў ня мелі пры сабе дакумэнтаў, якія даюць права на знаходжаньне ў Польшчы.
Польскія памежнікі выявілі, што 12 грамадзян Аўганістану і 5 грамадзян Таджыкістану перасеклі польска-беларускую мяжу ў забароненым месцы.
Іх затрымалі, па рашэньні суду замежнікаў (4 жанчын, 13 мужчын, у тым ліку дваіх непаўналетніх) зьмясьцілі ў ахоўныя цэнтры для мігрантаў.
З пачатку году супрацоўнікі Падляскай памежнай службы затрымалі 389 нелегальных мігрантаў зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 1000 у Польшчы, 218 у Літве. Дзе беларусы просяць прытулкуПры гэтым не спыняецца плынь мігрантаў зь Беларусі на літоўскай мяжы. Так, у нядзелю зь беларускага боку незаконна перайшлі мяжу і апынуліся ў Літве 289 мігрантаў. Згодна з афіцыйнай статыстыкай памежнай службы Літвы, усяго з пачатку 2021 году на літоўскай мяжы затрымалі 3832 мігрантаў.
Сярод агульнай лічбы затрыманых 2555 былі грамадзянамі Іраку альбо назваліся такімі. Акрамя таго, затрымалі 191 грамадзяніна Конга, 129 — Камэруну і іншых краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць перахопленых мігрантаў з боку Беларусі перавысіла 3500 чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўска-беларускую мяжу пачаў патруляваць верталёт польскіх памежнікаў