У руху «За Свабоду» заблякавалі банкаўскія рахункі

Юрась Губарэвіч

Раней сілавікі апячаталі офіс і правялі ператрусы на кватэрах кіраўніцтва.

У грамадзкага руху «За Свабоду» заблякавалі банкаўскія рахункі. Гэта адбылося пасьля таго, я к у папярэднія дні сілавікі прыходзілі з ператрусамі ў офіс і ў кватэры, у прыватнасьці, да кіраўніка руху Юрася Губарэвіча.

«Я паспрабаваў правесьці чарговую аплату арэнды офісу, але вярнуўся дакумэнт з адзнакай, што перавод ануляваны са спасылкай на ўказ. Да гэтага часу Сьледчы камітэт так і на паведаміў нам, з чым зьвязаныя ўсе гэтыя дзеяньні ў дачыненьні руху», — распавёў кіраўнік арганізацыі.

27 ліпеня стала вядома, што Вярхоўны суд зь невядомай прычыны прыпыніў разгляд справы аб ліквідацыі руху. Губарэвіч тады казаў, што Міністэрства юстыцыі мела ўсе неабходныя дакумэнты, каб закрыць справу, аднак не захацела зрабіць гэта ў дасудовым парадку.

Рух «За свабоду» быў заснаваны экс-кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2006 году Аляксандрам Мілінкевічам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд прыпыніў разгляд справы аб ліквідацыі руху «За свабоду»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады замарозілі апэрацыі па рахунку БАЖ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Меркаваньне: Арышт рахункаў плятформы «Имена» — гэта масавае забойства