Журналісты Свабоды застаюцца за кратамі, на манэўры ў Беларусь едуць расейскія войскі. Найважнейшае за 21 ліпеня

Зьняволеныя журналісты Свабоды Алесь Дашчынскі, Іна Студзінcкая, Алег Грузьдзіловіч

Падзеі 21 ліпеня.

21 ліпеня трое журналістаў Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч, Алесь Дашчынскі і Іна Студзінcкая застаюцца ў менскім ізалятары на Акрэсьціна. Толькі да аднаго зь іх, Алеся Дашчынскага, сёньня трапіў адвакат. Абвінавачаньні ім дагэтуль невядомыя. Допытаў не было.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволеная журналістка Свабоды Іна Студзінская, якая абвясьціла галадоўку, дагэтуль ня бачыла адваката

Скончыўся 72-гадзінны тэрмін паўторнага затрыманьня нашаніўцаў Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько і Андрэя Скурко.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Андрэя Дынько вызвалілі, Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч застаюцца пад вартай

Дэйвід Крэймэр, дасьледчык Міжнароднага ўнівэрсытэту Флорыды, памочнік дзяржсакратара ЗША ў адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага, адказаў на пытаньні Радыё Свабода.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-памочнік дзяржсакратара ЗША: На Лукашэнку трэба ціснуць, пакуль ён ня сыдзе

Прэс-служба Белага дому паведаміла, што ЗША не выключаюць увядзеньня новых санкцый супраць афіцыйнага Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік камітэту Сэнату ЗША заклікаў да сэктаральных санкцый супраць афіцыйнага Менску

Канстытуцыйная камісія, прызначаная Лукашэнкам, падвяла вынікі працы. Апошняе яе паседжаньне адбылося 21 ліпеня ў Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канстытуцыйная камісія падрыхтавала зьмены, паводле якіх Лукашэнка ня быў бы прэзыдэнтам

21 жніўня Расея пачынае накіроўваць свае вайсковыя падразьдзяленьні ў Беларусь для падрыхтоўкі да ўдзелу ў сумесным стратэгічным вучэньні ўзброеных сіл дзьвюх краін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусь прыбываюць першыя вайсковыя эшалёны з Расеі на вучэньні «Захад-2021»

20 ліпеня на 104-м годзе жыцьця памерла Эльжбета Радзівіл — князёўна, дачка перадапошняга гаспадара Нясьвіскага замку Альбрэхта Радзівіла.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памерла Эльжбета Радзівіл, князёўна аднаго з самых буйных і ўплывовых магнацкіх родаў у ВКЛ

Памёр пісьменьнік і выдавец Уладзімер Сіўчыкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На 64-м годзе памёр пісьменьнік і выдавец Уладзімер Сіўчыкаў. У яго быў каранавірус