«Канстытуцыйны суд лічыць, што закон паводле зьместу нормаў, формы акту, разьмежаваньні кампэтэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі і парадку прыняцьця адпавядае Канстытуцыі», — гаворыцца ў тэксьце рашэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Палата прадстаўнікоў ухваліла законы на выпадак гібелі ЛукашэнкіУдакладняецца, што канстытуцыйнасьць закону была разгледжана «у адкрытым судовым пасяджэньні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю».
Закон «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях абароны сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу» прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі 25 чэрвеня і пададзены на подпіс Лукашэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў законы аб абароне канстытуцыйнага ладу, якія ініцыяваў ЛукашэнкаСярод іншага, на падставе новага закону ўнесілі зьмены ў іншыя заканадаўчыя акты: «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь», «Аб надзвычайным становішчы» і «Аб ваенным становішчы».