ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вярхоўны суд пакараў Віктара Бабарыку 14 гадамі пазбаўленьня волі. Ён ня мае права абскарджвацьПракурор Сяргей Гіргель папрасіў пакараць былога банкіра 15 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму праз абвінавачаньне ў атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК).
Хто яшчэ праходзіць у справе «Белгазпрамбанку»?
Апроч Віктара Бабарыкі, яе фігуранты — сем чалавек. Гэта былыя намесьнікі Віктара Бабарыкі і кіраўнік кампаніі «Актыўлізінг».
Яны прызналі віну, з шасьцю абвінавачанымі заключаны дасудовыя пагадненьні аб супрацоўніцтве. Паводле дзяржаўнага абвінаваўцы, гэта зьмякчальныя акалічнасьці. Усім абвінавачаным, акрамя Бабарыкі, ён запрасіў у разы менш жорсткія прысуды: ад 3 да 6,5 года.
Абарона Віктара Бабарыкі лічыць, што на гэтых абвінавачаных быў аказаны ціск.
«Гэта нагадвае казку пра ката ў ботах. Калі ехаў кароль і пытаўся: «А чые гэта палі?», а людзі адказвалі: «Маркіза Карабаса»; «А чые гэта лугі?» — «Маркіза Карабаса». А насамрэч гэта было не ягонае, і ніякага маркіза Карабаса не было. А чаму людзі так казалі? Таму што да гэтага прабег кот у ботах і сказаў: «Кажыце так, інакш я вас у парашок сатру», — зрабіла параўнаньне зь вядомай казкай адвакатка Натальля Мацкевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Міжнароднае францускае радыё назвала Віктара Бабарыку «эўрапейцам тыдня» і самым папулярным палітыкам БеларусіУ справе 122 тамы, пасяджэньні працягваліся 5 месяцаў, дапытана больш за 50 чалавек, паказаньні і агалошваньне дакумэнтаў расьцягнуліся на сотні гадзін.
«Складана збудаванае абвінавачаньне, якога ня зможа пераказаць сваімі словамі ніводзін з абвінавачаных, у гэтай справе стварае ілюзію наяўнасьці злачынства — складанага і заблытанага. А аб’ём справы стварае бачнасьць наяўнасьці нейкай доказнай базы. Але гэта толькі бачнасьць», — сказаў у сваёй прамове ў судзе адвакат Дзьмітры Лаеўскі.
Падчас суду 28 чэрвеня 2021
Палітычны матыў справы
Паводле адвакатаў, крымінальны перасьлед і ўзяцьце пад варту Віктара Бабарыкі, яго блізкіх, сяброў і былых калегаў «стаў інструмэнтам дыскрымінацыі па матыве палітычных перакананьняў і сродкам выключэньня Віктара Бабарыкі з выбарчага працэсу».
Яшчэ да затрыманьня Аляксандар Лукашэнка публічна назваў яго «махляром».
Дзяржаўныя тэлеканалы задоўга да прысуду і судовага разбору стваралі нэгатыўны вобраз Бабарыкі як злачынцы.
17 лютага пачаўся суд, а генпракурор Андрэй Швед у інтэрвію «СБ. Беларусь сегодня» назваў абвінавачаных «хабарнікамі і «нягоднікамі», а справу «абсалютна карупцыйнай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Адвакат Лаеўскі расказаў пра стан зьняволенага сына Віктара Бабарыкі ЭдуардаТоп-мэнэджараў падчас суду трымалі ў клетцы, іх прыводзілі і адводзілі ў кайданках.
Паводле адвакатаў, сьледзтва праведзена неаб’ектыўна, і гэтая справа ня ўвойдзе ў гісторыю беларускай юрыспрудэнцыі як карупцыйная.
«Гэта справа аб тым, як пасьпяховы кіраўнік пасьпяховага банку Віктар Бабарыка пайшоў удзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Беларусі і ўжо празь месяц пасьля пачатку сваёй кампаніі быў зьняволены і аддадзены крымінальнаму перасьледу», — сказала Натальля Мацкевіч.
Адвакат Віктара Бабарыкі Натальля Мацкевіч
Незалежныя СМІ не былі акрэдытаваныя для асьвятленьня працэсу. Прысутным дазвалялі прайсьці ў залю пасьля ўзмоцненага надгляду, без тэлефонаў, ноўтаў і дыктафонаў.
Людзі дасылалі Віктару Бабарыку «сэрцайкі» і віталі яго.
Чарга людзей, якія прыйшлі пачуць прысуд Віктару Бабарыку, Менск, 6 ліпеня 2021
Як ціснуць на адвакатаў Віктара Бабарыкі
Абараняюць Віктара Бабарыку адвакаты Дзьмітры Лаеўскі, Натальля Мацкевіч і Яўген Пыльчанка.
Яшчэ адзін адвакат, Максім Знак, быў узяты пад варту ў верасьні 2020 году і дагэтуль знаходзіцца ў зьняволеньні праз абвінавачаньне, зьвязанае з удзелам у выбарчым працэсе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Справу Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака накіравалі ў суд, ім пагражае да 12 гадоў турмыПадчас ажыцьцяўленьня абароны ў кастрычніку мінулага году быў пазбаўлены ліцэнзіі адвакат Аляксандар Пыльчанка — за выказваньні ў інтэрвію TUT.BY.
Менскай калегіяй адвакатаў пачата чарговае дысцыплінарнае вядзеньне супраць Дзьмітрыя Лаеўскага за тое, што ў спрэчках у судзе той папрасіў апраўдаць абвінавачваных, «чыя вымушаная згода з абвінавачаньнем выкарыстоўваецца для незаконнага перасьледу Віктара Бабарыкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Гэта проста мыльная бурбалка, і цяпер яна лопнула». Адвакат Віктара Бабарыкі пра абвінавачаньнеАдвакатаў дапусьцілі да Бабарыкі толькі 19 чэрвеня, на допыт у кабінэце сьледчага.
Адвакатаў не дапускалі да Бабарыкі ў СІЗА КДБ з 18 па 25 чэрвеня, а таксама з 11 па 14 жніўня 2020 году.
Абаронцы неаднаразова хадайнічалі, каб зьмяніць меру стрыманьня Бабарыку на асабістае паручальніцтва альбо хатні арышт. Аднак 36 чалавек, якія хацелі падаць такое паручальніцтва, затрымалі.
Перасьлед сына — Эдуарда Бабарыкі, блізкіх — Сьвятланы Купрэевай і Дзьмітрыя Каракі адвакаты лічаць сродкам маральнага ціску на Віктара Бабарыку.
Адвакаты пра неаб’ектыўнасьць расьсьледаваньня
Паводле адвакатаў, абвінавачаньне не пацьверджана канкрэтнымі фактамі. На ўзроўні гіпотэзы засталася вэрсія пра падкантрольнасьць Бабарыку рахункаў замежных кампаній, зь якіх ён нібыта атрымліваў хабар. Таксама адвакаты ўказваюць на юрыдычную памылку, бо вынікае, што давальнік хабару — гэта юрыдычная асоба, чаго ў крымінальным праве быць ня можа.
«Прырода ўключэньня ў склад беларускіх кампаній замежных заснавальнікаў, пералічэньні дывідэндаў і разьлікаў за долі гэтых кампаній мае выключна эканамічны характар, які ў працэсе расьсьледаваньня і абвінавачваньня не дасьледаваўся і катэгарычна адмаўляўся, нягледзячы на тое, што менавіта пра гэта казала большасьць абвінавачаных у сваіх першапачатковых паказаньнях», — сказала Натальля Мацкевіч.
Абарона сьцьвярджае:
- ніхто з абвінавачаных не лабіяваў інтарэсы беларускіх кампаній, не ўплываў на супрацоўнікаў банку, каб яны прымалі рашэньні адносна гэтых кліентаў.
- супрацоўніцтва з гэтымі кліентамі прыносіла банку прыбытак, а кампаніі разьвіваліся, разьвіваючы пэўныя сэктары эканомікі.
- у гэтых кампаній былі заснавальнікі, у тым ліку замежныя, якія атрымлівалі дывідэнды з прыбытку.
- рашэньні аб выплаце гэтых дывідэндаў адпавядалі законным працэдурам.
Пададзеныя абаронай зьвесткі абвяргаюць сьцьвярджэньне абвінавачваньня аб «падкантрольнасьці» SIA «Baltijas Investiciju Grupa» Віктару Бабарыку.
Таксама Бабарыку ставіцца ў віну, што нібыта ён праз грамадзян Латвіі Сьцяпанаўса і Растоўса кіраваў рахункамі SIA «Baltijas Investiciju Grupa».
Абарона тройчы цягам судовага працэсу хадайнічала, каб суд выклікаў і дапытаў гэтых грамадзян Латвіі, аднак суд у гэтым адмовіў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Усе абставіны кажуць пра тое, што гэта палітычны матыў». Адвакаты Віктара Бабарыкі пра яго апошняе слова ў судзеПаводле Дзьмітрыя Лаеўскага, у справе хабарам названыя дывідэнды, выплачаныя беларускай юрасобай, якія паступілі ва ўласнасьць юрыдычнай асобы Латвіі. Паводле адваката, дывідэнды ня сталі ўласнасьцю Бабарыкі і не паступілі ў яго валоданьне.
Лаеўскі назваў выдумкай тое, што людзі, якія працавалі шмат гадоў у банку, зьяўляюцца нейкай арганізаванай злачыннай групай. Яны, падкрэсьліў адвакат, ніколі не абмяркоўвалі сумесную «злачынную» дзейнасьць.