Міжнароднае францускае радыё назвала Віктара Бабарыку «эўрапейцам тыдня» і самым папулярным палітыкам Беларусі

Віктар Бабарыка перад арыштам.
Віктар Бабарыка перад арыштам.

«Самы папулярны палітык у Беларусі Віктар Бабарыка, наперадзе Лукашэнкі», — так назвала свой падкаст Міжнароднае францускае радыё ў рубрыцы «Эўрапеец тыдня».

Выданьне піша, што ў Беларусі мінулы тыдзень прайшоў пад знакам заключных слуханьняў у працэсе супраць апанэнта Лукашэнкі Віктара Бабарыкі:

«57-гадовы былы банкір трапіў у турму, калі рыхтаваўся кінуць выклік Аляксандру Лукашэнку на аспрэчаных прэзыдэнцкіх выбарах летам мінулага года. Віктара Бабарыку судзяць за карупцыю. Па словах ягонай каманды, гэтыя абвінавачваньні былі сфабрыкаваныя для таго, каб перашкодзіць яму ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, дзе ў яго былі ўсе шанцы».

Радыё называе Бабарыку самым папулярным палітыкам Беларусі, які мае большую падтрымку, чым Лукашэнка, а ягоную справу палітычнай, яно таксама цытуе экспэрта Валера Карбалевіча, які лічыць, што Бабарыку нельга лічыць стаўленьнікам Крамля, але ён мог бы стаць прымальнай для Расеі фігурай на пасадзе прэзыдэнта Беларусі.

Міжнароднае францускае радыё штотыдзень выбірае і расказвае яго гісторыю «Эўрапейца тыдня».

​
XS
SM
MD
LG