Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Лаеўскі расказаў пра стан зьняволенага сына Віктара Бабарыкі Эдуарда


Эдуард Бабарыка за тыдзень да арышту
Эдуард Бабарыка за тыдзень да арышту

Палітвязень Эдуард Бабарыка ўжо больш за год знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Прычым сын Віктара Бабарыкі не праходзіць у справе «Белгазпрамбанку», у якой 6 ліпеня маюць агучыць прысуд ягонаму бацьку.

Эдуард Бабарыка, сын экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, экс-кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыкі, больш за год знаходзіцца ў СІЗА. За гэты час ён навучыўся «клясна маляваць», адчувае сябе нармальна, паведаміў адвакат ягонага бацькі Дзьмітры Лаеўскі, якога цытуе «Інтэрфакс».

Па словах Лаеўскага, раз бацька і сын Бабарыкі апынуліся ў СІЗА супраць волі, значыць, ім трэба не здавацца і далей працягваць захоўваць добры настрой.

Адвакат растлумачыў, што Эдуард Бабарыка не праходзіць у справе «Белгазпрамбанку», хоць ягонае імя на працэсе гучала неаднаразова.

«Але ёсьць нейкая зыходная справа, зь якой усё пачалося, у сувязі зь якой пад вартай знаходзіцца і Эдуард, і шмат іншых людзей. Частка зь іх на працэсе ў справе „Белгазпрамбанку“ выступала сьведкамі», — дадаў адвакат.

Эдуарду Бабарыку пагражае да 5 гадоў абмежаваньня волі. Ён быў кіраўніком перадвыбарчага штабу свайго бацькі Віктара Бабарыкі. Бацьку і сына затрымалі і зьмясьцілі ў СІЗА КДБ 18 чэрвеня 2020 году. Эдуард Бабарыка абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 243 (Ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры) КК Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG