Лукашэнка сваім указам пазбавіў дзяржаўных прэмій лекараў-анколягаў Вольгу Алейнікаву і Алега Суконку, паведаміў Tut.by.
Калектыў аўтараў з РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі атрымаў летась дзяржаўную прэмію за цыкль работ «Новыя мэтады дыягностыкі і лячэньня анкалягічных хваробаў у дарослых і дзяцей».
Алег Суконка — доктар мэдычных навук, былы дырэктар РНПЦ анкалёгіі.
Алег Суконка
Вольга Алейнікава — галоўны навуковы супрацоўнік РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, член-карэспандэнт Акадэміі навук, доктар мэдычных навук, прафэсар.
Вольга Алейнікава
Лукашэнка ў сваім рашэньні спаслаўся на высновы камісіі камітэту аб дзяржаўных прэміях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сябра Савету Рэспублікі заявіў, што «наяжджаў» на міністраў аховы здароўя за сытуацыю з каранавірусамГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чаму рак не хвароба, а пераход у іншы стан?ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Amnesty Intеrnational заявіла пра масавыя рэпрэсіі супраць мэдыкаў у БеларусіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Зьявіўся новы сэрвіс мэдыцынскіх онлайн-кансультацый з працоўнымі месцамі для рэпрэсаваных лекараў