У Кіеве і Бярозаўцы адбыліся акцыі памяці Вітольда Ашурка, Ціханоўская прыбыла ў Люксэмбург. Найважнейшае за 20 чэрвеня

Акцыя памяці Вітольда Ашурка ў Кіеве, 20 чэрвеня 2021

Найважнейшае за 20 чэрвеня.

Трыццаць дзён таму стала вядома пра сьмерць палітвязьня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калёніі. «Свабода» публікуе апошні ліст Вітольда да маці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Мяне пасадзілі, бо я казаў праўду». Што Вітольд Ашурак напісаў у апошнім лісьце да мамы

У Кіеве і Бярозўцы адбыліся акцыі памяці Вітольда Ашурка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Героі не паміраюць!». У Кіеве адбылася акцыя памяці Вітольда Ашурка. ФОТА, ВІДЭА

Затрыманьні адбыліся ў маладэчанскім парку каля каменя «Пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Маладзечне затрымалі шэсьць чалавек, у тым ліку двух журналістаў «Рэгіянальнай газеты»

У Кіеве некалькі дзясяткаў вымушаных уцекачоў-беларусаў выйшлі на марш, каб ушанаваць памяць палітвязьня Вітольда Ашурка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Героі не паміраюць!». У Кіеве адбылася акцыя памяці Вітольда Ашурка. ФОТА, ВІДЭА

Сьвятлана Ціханоўская прыбыла ў Люксэмбург. 21 чэрвеня раніцай яна выступіць перад міністрамі замежных справаў Эўразьвязу па сытуацыі ў Беларусі і адкажа на пытаньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сьвятлана Ціханоўская прыбыла ў Люксэмбург на запрашэньне Жузэпа Бурэля. Размова пойдзе пра санкцыі

Тэрмін утрыманьня пад вартай палітзьняволенай Марфы Рабковай працягнуты яшчэ на тры месяцы — да 17 верасьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Марфе Рабковай працягнулі ўтрыманьне пад вартай яшчэ на тры месяцы

Рыгор Кастусёў з турмы паведаміў, што сьледзтва ў «справе аб дзяржперавароце» працягнулі да кастрычніка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сьледзтва ў «справе аб дзяржперавароце» працягнулі да кастрычніка

Агульная колькасьць нелегальных мігрантаў, якія прыбылі праз тэрыторыю Беларусі ў Літву сёлета дасягнула ўжо 419 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Літве затрымалі чарговую групу мігрантаў з Іраку, якія прыйшлі зь Беларусі