Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маладзечне затрымалі шэсьць чалавек, у тым ліку двух журналістаў «Рэгіянальнай газеты»


Камень «Пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі», 21 лютага 2021
Камень «Пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі», 21 лютага 2021

Затрыманьне адбылося ў маладэчанскім парку каля каменя «Пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі».

Як паведамляе «Рэгіянальная газета», каля 14 гадзін у парк заехала міліцэйская газэль. Побач з мэмарыяльным каменем «Пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі» міліцыянты затрымалі шэсьць чалавек.

Паводле выданьня, сярод тых, хто ўдзельнічаў у затрыманьні, некаторыя былі ня ў форме.

Сярод затрыманых аказаліся двое журналістаў «Рэгіянальнай газеты», а таксама адзін мужчына і тры жанчыны. У дзьвюх затрыманых жанчын ёсьць малалетнія дзеці.

Газэта паведамляе, што з затрыманымі праводзяць прафіляктычныя гутаркі.

На чатырох грамадзян былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні — пікетаваньні, паведаміла міліцыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG