Камунальныя службы Барысава аднавілі падачу вады ў гарадзкія кварталы, але выкарыстоўваць яе можна толькі на тэхнічныя патрэбы.
Пасьля сутак рамонтных работ аднавілася водазабесьпячэньне ў Барысаве, дзе напярэдадні без вады засталася большая частка гораду. Пры гэтым, як паведамілі «Эўрарадыё» ў офісе «Барысаўводаканалу», піць ваду з-пад крана пакуль нельга.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз аварыю Барысаў застаўся без вады. У горадзе 150 тысяч жыхароў«Можна рукі памыць, але для прыгатаваньня ежы пакуль выкарыстоўваць рана», — параілі ў дыспэтчарскай службе.
Да дамоў, якія ад раніцы 16 чэрвеня былі без вады, яе па-ранейшаму падвозяць цыстэрнамі. Дзьве машыны стаялі на вуліцы Нармандыя — Нёман, трэцяя курсавала паводле заяўнага прынцыпу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Новай Баравой другі дзень няма вады. Ня выключана наўмыснае пашкоджаньне вадаводуСёлета буйныя аварыі на вадаправодах фіксаваліся ў Жодзіне і некаторых раёнах Менску.