Як паведамілі журналістам на дзяржаўным прадпрыемстве «Барысаўвадаканал», прычынай стала аварыя на гарадзкіх вадаправодных сетках.
Надзвычайнае здарэньне адбылося а 9-й раніцы. Цяпер ліквідацыяй наступстваў прарыву вадаправоду займаюцца спэцыялісты — абяцаюць, што ў другой палове дня падача адновіцца.
Аднак калі ў сьціслыя тэрміны не атрымаецца забясьпечыць нармальную якасьць вады, будзе арганізаваны яе падвоз у аўтацыстэрнах.
Аварыі на вадаправодах ў розных месцах Беларусі сталі даволі частай зьявай. Нейкі час таму ад навалы цярпелі жыхары суседняга Жодзіна, раз-пораз сутыкаюцца з аналягічнай праблемай у мікрараёнах Менску.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў