Паводле дадзеных агенцтва, аб гэтым будзе абвешчана на сустрэчы з удзелам прэзыдэнта ЗША Байдэна і лідэраў краін Эўразьвязу на наступным тыдні.
ЗША і ЭЗ плянуюць запусьціць на наступным тыдні рамачны мэханізм для ўзгадненьня палітыкі ў дачыненьні да Расеі, паведаміла інфармагенцтва Bloomberg News.
Расея выклікае ўсё больш крытыкі з боку Захаду ў сувязі з парушэньнем міжнародных нормаў і пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША і Вялікая Брытанія асудзілі прызнаньне ў Расеі Фонду барацьбы з карупцыяй экстрэмісцкай арганізацыяйНа сустрэчы з удзелам прэзыдэнта Джо Байдэна і лідэраў 27 краін ЭЗ у Брусэлі 15 чэрвеня яны заявяць, што «для каардынацыі палітыкі і дзеяньняў» будзе створаны «дыялёг высокага ўзроўню ЭЗ і ЗША па Расеі», гаворыцца ў праекце высноў саміту, зь якім азнаёмілася Bloomberg News.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн: ЗША разам з эўрапейскімі саюзьнікамі адкажуць на выклікі з боку РасеіБайдэн адправіцца на саміт ЭЗ-ЗША адразу пасьля паседжаньня «Вялікай сямёркі» і сустрэчы лідэраў NATO.
Пасьля гэтага Байдэн сустрэнецца з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным у Жэнэве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом: саміт Байдэна і Пуціна — гэта не ўзнагарода Расеі, а абарона інтарэсаў Амэрыкі