Расея пакуль не адкрые сваёй наземнай мяжы зь Беларусьсю для вольнага перасоўваньня

Яўген Лук'янаў

Амбасадар Расеі ў Менску Яўгеній Лук’янаў заявіў, што пакуль ягоная краіна не гатовая да поўнага адкрыцьця мяжы зь Беларусьсю.

У выніку разрастаньня пандэміі каранавірусу ў 2020 годзе Расея абмежавала рух на мяжы зь Беларусьсю. Амбасадар Расеі ў Менску Яўген Лук’янаў сказаў журналістам, што яго краіна пакуль ня будзе зьмяняць цяперашні парадак на мяжы.

Цяпер у Расею зь Беларусі могуць уяжджаць грамадзяне РФ і ўладальнікі расейскага віду на жыхарства. Акрамя таго, у Расею могуць накіроўвацца супрацоўнікі беларускіх кампаній для працы вахтавым мэтадам, а таксама тыя, хто едзе на лячэньне, да блізкіх сваякоў ці на пахаваньне.

Каб трапіць у суседнюю Расею, грамадзяне Беларусі мусяць здаваць ПЛР-тэст, які мае быць зроблены не раней, чым за тры дні да перасячэньня мяжы. Гэтае патрабаваньне дзейнічае як для авіяпералётаў, так і для паездак на цягніках.

Таксама Лук’янаў заявіў, што Расея не пакіне Беларусь у бядзе, паколькі гэта «адзіны славянскі народ».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі дэпутата і экс-кіраўніка МУС западозрылі ў шпіянажы на карысьць Расеі. Парлямэнт дазволіў яго арыштаваць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За каго Расея ў Беларусі? Меркаваньне палітоляга
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стартапы і $1,7 млн на змаганьне з COVID-19. Што рабіла ў Беларусі USAID, якую забаранілі ўлады