Жыхарка Менску расказала Свабодзе пра катаваньні ў менскай турме на Акрэсьціна. Прозьвішча яна прасіла не называць, але паказала свае дакумэнты.
Гэтую дзяўчыну (рэдакцыя ведае яе імя) затрымалі 28 студзеня 2021 году. Разам зь сяброўкамі яна зьбіралася далучыцца да лякальнага маршу ў адным зь менскіх двароў.
Пяць з 15 сутак адміністрацыйнага арышту яна правяла ў менскай турме на завулку Акрэсьціна. У камэры, паводле яе, стаяў мароз: «Да мінус 15 было дакладна». У выніку пасьля прыступу нясьцерпнага болю дзяўчыну шпіталізавалі, а пасьля выдалілі яечнік. Прычына — пераахалоджваньне, бо яна спала на ледзяной падлозе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што такое «прэс-хата», пра якую перад спробай самагубства казаў Сьцяпан ЛатыпаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Улады адказалі на пэтыцыю пра катаваньні ў беларускіх турмахГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ня толькі Латыпаў. Хто яшчэ спрабаваў забіць сябе ў судахГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Дзяўчына з ныркавай недастатковасьцю спала на падлозе і застудзілася». Доктарка расказала пра свае «суткі»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Некаторыя „сілавікі“ катавалі людзей з асалодай». Беларускі праваабаронца расказаў, як зьбіраюць доказы злачынстваў