3 чэрвеня зноў уступаюць у сілу санкцыі ЗША супраць дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Злучаныя Штаты дабіваюцца вызваленьня ўсіх палітвязьняў.
Рашэньне размарозіць гэтыя санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала яшчэ 19 красавіка. Беларускае Міністэрства замежных спраў тады заявіла, што Беларусь «рэзервуе асымэтрычны адказ і для амэрыканскага боку».
Днямі ЗША асудзілі падзеі, зьвязаныя з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair 23 траўня і прыпынілі выкананьне пагадненьня зь Беларусьсю аб паветраных зносінах. Злучаныя Штаты таксама абвясьцілі, што разам з Эўразьвязам распрацоўваюць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Хто трапіў пад цяперашнія санкцыі
- «Белнафтахім»
- «Белнафтахім ЗША»
- «Нафтан»
- «Беларускі нафтавы гандлёвы дом»
- «Белшына»
- «Гродна Азот»
- «Гроднахімвалакно»
- ААТ «Лякафарба»
- ААТ «Полацак-Шкловалакно»
Як маюць працаваць ужо ўведзеныя санкцыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як на «Белшыне» рэагавалі на амэрыканскія санкцыі. Спыталі ў супрацоўнікаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«На ўпакоўку перастануць ставіць лягатып». Як на «Гродна Азоце» і «Хімвалакне» рэагуюць на амэрыканскія санкцыіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Урад абавязаў дзяржаўныя кампаніі купляць прадукцыю выключна «Белшыны» і «Лякафарбы», якія трапілі пад санкцыі ЗШАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дзяржсакратар ЗША: Прадпрыемствы, закранутыя санкцыямі, спрыяюць рэпрэсіям супраць беларускага народу